24 красавiка 2024, Серада, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данія дала першы дазвол на будаўніцтва канкурэнта «Паўночнага струменю-2»

4
Данія дала першы дазвол на будаўніцтва канкурэнта «Паўночнага струменю-2»

Гаворка ідзе пра трубаправод Baltic Pipe.

Першы дазвол на пракладку нарвежскага трубаправода Baltic Pipe ў Польшчу далі ўлады Даніі.

У лютым 2018 Польшча выказала намер пракласці ўласную трубу для транспарціроўкі газу. Варшава хоча выкарыстоўваць газаправод Baltic Pipe для залучэння ў газавыя сеткі Нарвегіі.

Як піша unian.net, пра гэта паведамляе Прайм са спасылкай на Ingeniøren.

Чакаецца, што гэты праект будзе валодаць прапускной здольнасцю 10 млрд кубаметраў штогод. Запуск трубаправода запланаваны на 2022 год.

Напярэдадні міністр гандлю і прамысловасці Даніі Сымон Калеруп апублікаваў дакумент, які замацоўвае правілы наземнага будаўніцтва Baltic Pipe. Цяпер газатранспартны аператар Даніі Energinet павінен атрымаць дазвол ад 13 муніцыпалітэтаў што да наземнай часткі магістралі, праз якую трубаправод пройдзе з захаду на ўсход.

Праектам «Паўночны струмень-2» прадугледжанае будаўніцтва і праца дзвюх нітак газаправода агульнай магутнасцю 55 млрд кубаметраў газу на год ад узбярэжжа Расеі праз Балтыйскае мора ў Нямеччыну. Новы трубаправод у абыход Украіны плануецца пабудаваць побач з ужо існым «Паўночным струменем-1». Будаўніцтва газаправода павінна скончыцца да канца 2019 года. Працягласць трубаправода складзе 1220 км, ён павінен злучыць расейскі Усць-Луг і нямецкі Грайфсвальд.

У канцы сакавіка - пачатку красавіка 2018 года аператар праекта будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень-2» - кампанія Nord Stream 2 атрымала дазвол на будаўніцтва газаправода ад Нямеччыны і Фінляндыі, а ў чэрвені - ад Швэцыі. Пры гэтым Данія, праз тэрыторыю якой таксама павінен праходзіць газаправод, адпаведнага дазволу не дала. У пачатку траўня 2018 году кампанія Nord Stream 2 ужо пачала будаўніцтва прыёмнай станцыі будучага газаправода ў ваколіцах нямецкага горада Лубмін.

Украіна, ЗША і шэраг еўрапейскіх краін выступаюць супраць будаўніцтва «Паўночнага струменю-2». У сваю чаргу, Нямеччына актыўна лабіюе будаўніцтва газаправода. Паводле ацэнак экспэртаў, у выніку спынення транзіту прыроднага газу праз тэрыторыю Украіны, наша краіна можа страціць амаль 3 млрд даляраў прыбыткаў за год.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках