20 красавiка 2024, Субота, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Спецназ РФ ваюе ў складзе войскаў Асада на паўночным захадзе Сірыі

2
СМІ: Спецназ РФ ваюе ў складзе войскаў Асада на паўночным захадзе Сірыі
ФОТА З САЙТА GEO-POLITICA.INFO

Расея падтрымлівае рэжым Асада ў зоне дээскалацыі на паўночным захадзе Сірыі не толькі з паветра, але і на сушы.

Пра гэта заявіў спікер апазіцыйнай групоўкі «Нацыянальнае вызваленне», паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на турэцкае дзяржаўнае агенцтва Anadolu.

Наджы Мустафа паведаміў, што расейскі спецназ браў удзел у апошніх баях на поўначы правінцыі Хама, што Масква адмаўляе.

З ягоных слоў, агульнавядома, што авіяцыя Расеі надае падтрымку рэжыму Асада з паветра і наносіць удары па грамадзянскіх аб'ектах у зоне дээскалацыі.

Мустафа, прадстаўнік групоўкі, якая з'яўляецца часткай Сірыйскага вызваленчага войска, запэўнівае: Расея кіруе ваеннымі аперацыямі на поўначы і захадзе Хамы з адмысловага аператыўнага штаба.

Так званай пятай брыгадай «Сілы Тыгра» напраўду камандуе не рэжым Асада, а Расея, сказаў ён.

«Падчас адбіцця наступу войскаў рэжыму на населеныя пункты Кебінэ на поўначы Лазкіе і Хамама на поўначы Хамы стала вядома, што Расея пачала надаваць падтрымку сілам Асада, наносячы артылерыйскія ўдары па найбольш важных кірунках. Мы бачылі байцоў расейскага спецназа ў складзе брыгады «Сілы Тыгра» падчас баёў за сяло і ўзвышша Хамама», - сказаў Мустафа.

«На гэты раз мы назіралі за тым, як расейскія вайскоўцы ваююць разам з жаўнерамі рэжыму Асада на перадавой», - сказаў Мустафа.

Расейскія самалёты 26 красавіка далучыліся да сірыйскага войска ў самым вялікім наступе на часткі правінцыі Ідліб, якая знаходзіцца ў руках паўстанцаў, і прылеглыя паўночныя раёны Хамы.

У пачатку чэрвеня міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абвінаваціла сірыйска-расейскі вайсковы альянс у выкарыстанні «кактэйлю з забароненай і змешанай зброі» для нападаў на мірных жыхароў паўночна-заходняй часткі Сірыі.

Пасля шэрагу выпадкаў бамбаванняў медыцынскіх устаноў у Сірыі каардынатар у гуманітарнай дапамозе ААН заявіў 25 чэрвеня, што папрасіў Расею даць падрабязную інфармацыю аб тым, як яна выкарыстоўвае пададзеныя ёй каардынаты размяшчэння лякарняў у краіне.

У пачатку ліпеня Сірыйская сетка ў правах чалавека (SNHR), якая падлічвае ахвяры і інфармуе розныя агенцтвы ААН, заявіла, што сярод 544 грамадзянскіх асоб, якія загінулі ў сотнях нападаў, ажыццёўленых расейскімі самалётамі і сірыйскім войскам, было 130 дзяцей. Яшчэ 2117 чалавек атрымалі раненні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках