28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца з Бярозы: Людзі радуюцца незалежнай прэсе

Праваабаронца з Бярозы: Людзі радуюцца незалежнай прэсе
ФОТА: GOMELSPRING.ORG

Як у рэгіёнах Беларусі адсвяткавалі Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы.

Учора, 18 ліпеня, ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень выбітнага праваабаронцы Нэльсана Мандэлы. Праваабаронцы «Вясны» падрыхтавалі да гэтага дня спецвыпуск газеты «Народная Воля», прысвечаны палітычна матываваным крымінальным пераследам актывістаў і праваабаронцаў у Беларусі. Ва ўсёй Беларусі правялі інфармацыйную акцыю з раздачай асобнікаў газет. І вось што з гэтага атрымалася.

У Гомелі раздачай спецвыпуску адзначылі Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы праваабаронцы Андрэй Стрыжак і Леанід Судаленка, а таксама актывістка Марыя Тарасенка. Як адзначаюць праваабаронцы, дождж не стаў перашкодай для правядзення інфармацыйнай акцыі: у найбольш людных месцах Гомеля было раздадзена больш за 500 асобнікаў спецвыпуску.

Інфармацыйную акцыю падтрымалі гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч. Яны адзначаюць, што такія раздачы спецвыпуску газеты праваабаронцы практыкуюць ужо даўно. І з кожным разам грамадскасць усё больш прыязна вітае гэтыя дзеянні.

Правозащитники "Весны" Виктор Сазонов и Владимир Хильманович раздают спецвыпуск в Гродно. Фото: baj.by
Правозащитники "Весны" Виктор Сазонов и Владимир Хильманович раздают спецвыпуск в Гродно. Фото: baj.by

Далучылася да акцыі і Берасце, дзе праваабаронцы і актывісты распаўсюдзілі блізу тысячы асобнікаў «Народнай волі». Як адзначыў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, тэма спецвыпуску газеты вельмі актуальная для берасцейцаў. Так атрымалася, што Берасце праз барацьбу супраць завода АКБ ужо мае сваіх дысідэнтаў. Дарэчы, распаўсюджваў спецвыпуск і блогер Сяргей Пятрухін, крымінальны пераслед якога праваабаронцы назвалі палітычна матываваным. Пра гэта распавядаецца ў спецвыпуску «Народнай Волі».

Брестские правозащитники и активисты со спецвыпуском "Народной Воли". Фото: brestspring.com
Брестские правозащитники и активисты раздают спецвыпуск "Народной Воли". Фото: brestspring.com

Інфармацыйная акцыя прайшла і ў Магілёве: праваабаронцы і валанцёры «Могилевской весны» за дзве гадзіны раздалі некалькі соцень асобнікаў, а таксама распаўсюдзілі іх па паштовых скрынях у шматкватэрных дамах горада.

Правозащитник "Весны" Александр Бураков. Фото: mspring.online
Правозащитник "Весны" Борис Бухель. Фото: mspring.online

«Усё прайшло добра, ніякіх праблем не было. Міліцыя бачыла, што мы раздаём газеты, але ніякай цікавасці не праявіла, так што ўсё выдатна. Адзінае, што падкачала - надвор'е, было дажджліва. Але я ўсё адно ўпэўнены, што ідэя расказаць пры дапамозе газеты магілёўцам аб тым, хто такі Нэльсан Мандэла - гэта выдатна. Нават калі адзін чалавек задумаецца аб правах чалавека, гэта ўжо перамога праваабаронцаў», - пракаментаваў акцыю ў Магілёве праваабаронца Барыс Бухель.

Волонтер "Могилевской весны" раздает спецвыпуск на улицах Могилева. Фото: mspring.online
Один из домов Могилева 18 июля. Фото: mspring.online

Бярозаўскія праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі таксама ўзялі актыўны ўдзел у інфармацыйнай акцыі: у горадзе было раздадзена больш за 600 асобнікаў спецвыпуску «Народнай волі». Дапамагала праваабаронцам таксама актывістка Таццяна Тарасевіч.

Правозащитник "Весны" Тамара Щепеткина

«Многія бралі газеты з задавальненнем, а некаторыя баяліся, але такіх было значна менш, чым тых, хто радаваўся незалежнай прэсе. Праваабаронцы давалі тлумачэнні, якой тэме прысвечаны спецвыпуск. Распаўсюд прайшоў спакойна ў самых шматлюдных месцах горада», - распавядае пра акцыю ў Бярозе праваабаронца Тамара Шчапёткіна.

Правозащитник "Весны" Сергей Русецкий. Фото: Тамара Щепеткина

Інфармацыйная акцыя з раздачай спецвыпуску «Народнай волі» да Міжнароднага дня Нэльсана Мандэлы прайшла і ў іншых гарадах Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках