28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолаг: Есці салодкае лепш у прамежак дня з 15:30 да 17:00

3
Дыетолаг: Есці салодкае лепш у прамежак дня з 15:30 да 17:00

Адчувальнасць да салодкага смаку развітая ў многіх людзей.

Насуперак папулярнай парадзе ўжываць прысмакі зранку дыетолаг Ганна Івашкевіч кажа, што частавацца салодкім лепш у другой палове дня, канкрэтна ў прамежку з 15:30 да 17:00, піша healthinfo.ua.

Адчувальнасць да салодкага смаку развітая ў многіх людзей, і калі жаданне з'есці салодкае сапраўды моцнае, то адмаўляцца не варта. Татальная адмова ад салодкага, якая патрабуе да таго ж каласальных валявых намаганняў, пагражае зрывам, у выніку якога чалавек хутчэй за ўсё наесца чаго-небудзь шкоднага, а затым будзе пакутаваць ад уласнай недасканаласці. З меркаваннем аб гэтым выступіла клінічны псіхолаг-дыетолаг, чалец Нацыянальнай асацыяцыі клінічнага харчавання Ганна Івашкевіч.

Паводле слоў спецыяліста, з'есці невялікую порцыю салодкага мэтазгодна пасля абеду, у прамежку з 15:30 да 17:00. Да гэтага моманту праз недастатковую выпрацоўку картызолу і мелатаніну ў чалавека можа паніжацца тонус, з'яўляецца дрымотнасць. Кубак кавы ці гарбаты і невялікая порцыя чагосьці салодкага ў такой сітуацыі выявіцца палачкай-ратавалачкай: падбадзёрыць і падыме настрой.

Акрамя таго, дадала Ганна Івашкевіч, салодкі падвячорак задавальняе жаданне з'есці дэсерт і дапамагае абысціся без ужывання прысмакаў падчас вячэры.

Дыетолаг раіць: ласунам лепш аддаваць перавагу дэсертам, якія не ўтрымоўваюць крэму і тлушчу. Трэба пазбягаць ужывання сумесі з вугляводаў і насычаных тлушчаў, бо менавіта такое спалучэнне спрыяе інтэнсіўнаму назапашванню тлушчу. Найлепшыя тыпы дэсертаў з пункту гледжання дыетолага - гэта шакалад (20-30 грамаў), пасціла, зефір, салодкая садавіна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках