28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сваё танней удвая за мяжой»

20
«Сваё танней удвая за мяжой»

Пра беларускія будаўнічыя матэрыялы ў Расеі ды не толькі.

Беларускія будаўнічыя матэрыялы аж удвая таннейшыя ў Расеі, чым у Беларусі. Пра гэта ў лісце kurjer.info напісала чытачка:

- Мой бацька накрываў дах і рабіў агароджу. Ён купляў у Расеі металапрофіль. Адзін раз прыехаў па метал да прадаўца, у якога ўвесь час купляў. Не было такога колеру.

Тады прадавец прапанаваў пакінуць задатак і сказаў, што праз тыдзень будзе металапрофіль. Калі бацька спытаў, чаму так доўга, той адказаў: «Метал купляю ў вас, у Беларусі. Пакуль паедзе машына туды, пакуль назад прывязе... Вось і атрымліваецца тыдзень дзесьці».

Выснова якая? Бацька купляў ужо танней удвая. Якім жа коштам купляе той прадавец, што яму выгада таксама, відаць, удвая - прывезці з Беларусі, чым купіць у Расеі.

Вы ўяўляеце, колькі напраўду каштуюць будматэрыялы ў Беларусі? І акрамя жалеза, гэтак жа і дрэва, і пластык, і шпалеры...

Гэтак жа і жыллё: за 1 500 000 расейскіх рублёў можна купіць кватэру за 30 км ад Масквы, а ў нас пад самай Украінай кватэра каштуе ў новабудоўлі, як у Менску.

Пісаць пра тое, што ў Маскве таннейшыя прадукты, чым у Беларусі, пра дзіцячае адзенне, цацкі, тэхніку, апаратуру і г.д. можна бясконца.

Як магло так здарыцца, што ўсё тое, што вырабляем сваімі рукамі, танней купіць у суседняй дзяржаве? Як толькі знайшлі газ у Беларусі, ён адразу падаражэў удвая, чым калі куплялі ў Расеі...

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках