18 красавiка 2024, Чацвер, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Касінерава: Змітра Паліенку хочуць абвінаваціць ужо паводле чатырох артыкулаў

3
Марына Касінерава: Змітра Паліенку хочуць абвінаваціць ужо паводле чатырох артыкулаў
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА

Міліцыя залічыла сябе да «сацыяльнай групы».

Палітвязню Змітру Паліенку могуць дадаць яшчэ адзін крымінальны артыкул. Абвінавачванні могуць дапоўніць артыкулам 369 КК Рэспублікі Беларусь (Абраза прадстаўніка ўлады).

Пра гэта паведаміла сяброўка Змітра Марына Касінерава, піша palitviazni.info.

Не так даўно пракуратура Менска вярнула ў Заводскі раённы аддзел Следчага камітэта справу Змітра Паліенкі для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Дакладныя прычыны, праз якія пракурор вярнуў справу следчым, апошнім часам не былі дакладна вядомыя.

"Новае абвінавачанне можа быць звязанае з ролікам, стварэнне і распаўсюджванне якога таксама прыпісваюць Змітру, - кажа Марына Касінерова. - У канцы роліка ёсць выявы, праз якія ў справе з'явіліся новыя крымінальныя артыкулы. Артыкул 130 КК РБ - гэта распальванне сацыяльнай варожасці. Як мы зразумелі, міліцыя чамусьці разглядае сябе як сацыяльную групу.

Таксама магчыма, што яшчэ адзін артыкул 369 КК РБ, які "вешаюць" на Паліенку (Абраза прадстаўніка ўлады), звязаны з крытыкай у роліку былога міністра ўнутраных спраў".

Са слоў Марыны Касінеравай, на гэты момант у Змітра Паліенкі ўжо ёсць тры крымінальныя артыкулы і чацвёрты можа быць патэнцыйны.

Нагадаем, што палітвязню Змітру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўленае абвінавачанне паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Цяпер актывіст знаходзіцца ў СІЗА-1.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках