16 красавiка 2024, aўторак, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкуль у дыктатара шыкоўныя лімузіны?

12
Адкуль у дыктатара шыкоўныя лімузіны?

Група даследчыкаў заяўляе, што разгадала гэтую таямніцу.

"Уласна кажучы, экспарт тавараў раскошы ў Паўночную Карэю забаронены. Тым не менш, на афіцыйных прыёмах кіраўнік Кім Чэн Ын рэгулярна з'яўляецца на лімузінах. Група даследчыкаў заяўляе, што разгадала гэтую таямніцу", - паведамляе нямецкае выданне Frankfurter Allgmeine Zeitung (пераклад - inopressa.ru).

“14 чэрвеня 2018 гадоў у Ратэрдаме ў мора выйшла грузавое судна, на борце якога знаходзіліся два браняваныя лімузіны Mercedes з апісаннем S600 Long Guard, кошт кожнага з якіх складаў блізу 500 тысяч еўраў, - апавядае журналіст Патрык Вельтэр. - Пасля доўгага падарожжа праз Далянь у Кітаі, Осаку ў Японіі і Пусан у Паўднёвай Карэі след абодвух кантэйнераў знік. З Пусана карабель DN5505 пад сцягам Таго перавозіў кантэйнеры нібыта ў кірунку расейскага порта Находка. Ці прыбыла туды судна, невядома. (...) 1 кастрычніка сістэма выяўлення месцазнаходжання карабля перастала падаваць сігнал. Адначасова, як паведамлялі СМІ, у пачатку кастрычніка з Пхеньяна ў расейскі Уладзівасток лёталі тры цяжкія транспартныя самалёты паўночнакарэйскай авіякампаніі Air Koryo. Праз тры месяцы, у студзені 2019 года, паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына ўпершыню ўбачылі ў Пхеньяне на лімузіне Mercedes -Maybach S600 Guard".

Экспэрты амерыканскага Цэнтра перспектыўных абаронных даследаванняў апублікавалі даследаванне, паводле якога "кантроль над забаронай экспарту тавараў раскошы ў Паўночную Карэю, уведзены ЗША яшчэ ў 2006 годзе, ажыццяўляецца не дастаткова. У перыяд з 2015 да 2017 год у экспарт тавараў раскошы ў Паўночную Карэю было ўцягнута 90 краін", гаворыцца ў артыкуле.

"Нядбайны кантроль за экспартам выклікае іншыя пытанні, - адзначае выданне. - Калі ў Пхеньян можна кантрабандным шляхам даставіць кантэйнеры з лімузінамі, то тады шлях вольны і для тавараў вайсковага прызначэння. Розныя прадпрыемствы, якія былі ўцягнутыя ў перавозку аўтамабіляў Maybach, замяшаныя, паводле даследавання , і ў парушэнні забарон на экспарт іншых тавараў у Паўночную Карэю. У названы перыяд толькі з Расеі ў Паўночную Карэю было дастаўлена 803 аўтамабілі класа люкс у рамках 82 паставак. Такія высновы аўтары даследавання зрабілі на аснове гандлёвай статыстыкі".

"З Расеі, сярод іншага, пастаўляліся аўтамабілі марак Mercedes-Benz, Toyota, Lexus і Nissan. Большая частка прыпадае на расейскага вытворцу УАЗ. У якасці краін паходжання тавараў паказваюцца Нямеччына, Японія, Тайланд і Расея. (...) Прычына нядбайнага кантролю, на думку аўтараў даследавання, у тым, што толькі 13 краін склалі спіс тавараў раскошы, забароненых для экспарту ў Паўночную Карэю", - піша выданне.

Зніклае судна DN5505 зноў з'явілася на радарах 18 кастрычніка 2018 года і пазней зайшло ў паўднёвакарэйскі порт Пхохан. На яго борце нібыта знаходзіліся 2688 тон антрацытавага вугалю з Расеі, паведамляе Frankfurter Allgmeine Zeitung.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках