29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Які план «інтэграцыі» павёз Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург?

41
Які план «інтэграцыі» павёз Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург?
Фота: globallookpress.com

Плануецца падпісанне 26 дамоў Беларусі з РФ.

Перамовы аб «саюзнай дзяржаве» Расеі і Беларусі пачаліся ў закрытым фармаце на вышэйшым узроўні - паміж кіраўнікамі дзяржаў, паведамляе «Белсат».

Што павёз Лукашэнкі ў Расею і з чым будзе вяртацца?

«У Піцеры заўжды цікава», – прывітаў Аляксандр Лукашэнка горад, у якім заўтра адбудуцца перамовы. Сёння са сваім калегам ён наведваў Ваалам, а заўтра – далучыцца да IV Форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі, які працуе ў Пецярбургу.

«Сустрэча нашых двух кіраўнікоў накіраваная на паглыбленне нашых стасункаў і інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы», – распавёў Алег Мельнічэнка, Камітэт Савету Федэрацыі.

На працягу 4 дзён удзельнікі Форуму падпішуць 26 дамоў, паведаміў экс-памочнік Аляксандра Лукашэнкі. Аляксандр Субоцін, міністр Еўразійскай эканамічнай камісіі:

«І прамысловасць, і дзяржрэгуляванне, і блок фітасанітарных захадаў і шмат захадаў, дзе ёсць што стасаваць, ёсць што ўдасканальваць».

Дамовіліся, што ўніфікуюць правілы паступлення ў ВНУ краін, а таксама да канца года падпішуць Пагадненне аб узаемным прызнанні візаў. У плане Форуму рэгіёнаў усё празрыста, у залі працуюць медыя.

Інакш у перамовах аб інтэграцыі ў Саюзную дзяржаву.

Ужо чацвёрты месяц бакі будуюць двухбаковыя дачыненні, не інфармуючы грамадскасць пра змест угод. Напярэдадні візіту ў Расею, правадыр Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў:

«Мы адказалі на самае галоўнае пытанне, якое падкідвалася з усіх бакоў (не ведаю з якою мэтаю): увойдзе Расея ў склад Беларусі ці Беларусь у склад Расеі».

Фраза пра паглынанне Расеі пацешыла дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы, бо такое пытанне не паўставала ніколі, чаго не скажаш пра адваротную мадэль…

Напярэдадні «пецярбургскага» візіту Міністэрства замежных спраў Беларусі зноў нагадала: інтэгруемся ў «саюз». Амбасадар у РФ Уладзімір Сямашка яшчэ раз прамовіў праблемы, якія хоча вырашыць Менск: кампенсацыя Масквой падатковага манеўру, цэнаўтварэнне на газ, экспарт мяса і малака, прасоўванне нашай прамысловай прадукцыі на рынак суседкі. Патрабаванні Масквы па-ранейшаму невядомыя.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках