Ліга чэмпіёнаў: пасля першага тайма БАТЭ саступае «Пясту» ў Глівіцэ
1- 17.07.2019, 21:53
- 11,079
У Барысаве матч закончыўся з лікам 1:1.
У Глівіцэ закончыўся першы тайм матчу ў адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж польскім «Пястам» і беларускім БАТЭ.
Пасля 45 хвілін наперадзе гаспадары - 1:0.
Адзіны гол на рахунку Якуба Чарвіньскага.
Нагадаем, у першай сустрэчы каманды разышліся мірам - 1:1.
Пераможца супрацьстаяння «Пяст» - БАТЭ ў 2-м раўндзе Лігі чэмпіёнаў згуляе з нарвэжскім «Русэнборгам». Той, хто саступіць працягне выступ у Лізе Еўропы.