23 красавiка 2024, aўторак, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская «Газпрам нафта» сутыкнулася з праблемамі ў Казахстане

4
Расейская «Газпрам нафта» сутыкнулася з праблемамі ў Казахстане
ФОТА: ДЗМІТРЫЙ КАРАТАЕЎ / КАМЕРСАНТ

Прычына – санкцыі Украіны і Еўразвязу.

Кампанія «АрселорМітал Цеміртау» (казахстанская структура ArcelorMittal) разарвала кантракт з кампаніяй ТАА «Нік-Ойл», якая з'яўляецца афіцыйным дыстрыбутарам «Газпрамнафта – змазачныя матэрыялы» у Казахстане. Пра гэта піша ў аўторак газета «Камерсант» са спасылкай на копію ліста, накіраванага «Нік-Ойл».

«Недзе месяц таму, у сярэдзіне чэрвеня, нас вусна папярэдзілі пра тое, што кантракт будзе спынены з прычыны санкцый. Мы былі вельмі здзіўленыя, папрасілі тлумачэнняў і нарэшце атрымалі ліст вось такога зместу», – прыводзіць выданне словы дырэктара ТАА «Нік-Ойл» Мікалая Гардэра. Ён дадаў, што ў цяперашні час збірае матэрыялы і плануе звярнуцца са скаргай на дзеянні «АрселорМітал Цеміртау» ў нацыянальную палату прадпрымальнікаў Казахстана.

Паводле звестак крыніцаў выдання, ТАА «Нік-Ойл» – прыватная кампанія, звязаная з «Газпрам нафтай» толькі камерцыйнымі стасункамі.

У «Газпрамнафта – змазачныя матэрыялы» выданню заявілі, што мяркуюць, што адбываецца «непаразуменне». У кампаніі дадалі, што яе юрысты «вывучаюць пастанову “АрселорМітал Цеміртау”». Са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй, выданне дадае, што «Газпрам нафта» «спадзяецца на больш хуткае развязанне непаразумення, якое наносіць рэпутацыйную шкоду расейска-казахскім стасункам». У «АрселорМітал Цеміртау» на званкі «Коммерсанта» не адказалі.

Газета дадае, што гэта першы вядомы ёй выпадак, калі расейская кампанія, якая апынулася пад санкцыямі, мае праблемы ў «лаяльным» Казахстане.

«Газпрам нафта» з верасня 2014 года знаходзіцца пад сектаральнымі санкцыямі ЗША і ЕЗ, а таксама пад фінансавымі санкцыямі, якія забараняюць прывабліванне доўгатэрміновага фінансавання. У той самы час санкцыі не перашкаджаюць звычайнай камерцыйнай дзейнасці, нагадвае выданне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках