24 красавiка 2024, Серада, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі змянілі спіс тавараў, якія павінны быць у крамах

11
У Беларусі змянілі спіс тавараў, якія павінны быць у крамах

Якія новаўвядзенні чакаюць пакупнікоў.

У Беларусі адкарэктаваны асартыментны пералік тавараў, якія абавязкова павінны прадавацца ў крамах. Напрыклад, цяпер харчовыя крамы плошчай ад 200 квадратных метраў павінны будуць прапаноўваць ваду ў шкляной тары, а не толькі ў пластыкавай. Улады таксама скарацілі асартыментны пералік айчынных яблыкаў, якія абавязкова павінны быць у наяўнасці. Змены прадугледжаныя пастановай МАРГ № 53 ад 25 чэрвеня 2019 года. Сайт tut.by паглядзеў, што яшчэ змянілася для гандлю.

Сярод іншага, у дакуменце сказана, што харчовыя крамы павінны прадаваць мінеральную і пітную ваду ў тым ліку ў шкляной тары. Ва ўніверсамах і супермаркетах плошчай да 999 квадратных метраў павінна быць не менш за два найменні мінералкі і два найменні пітной вады ў шкле, у супермаркетах плошчай ад 1000 да 3999 квадратных метраў і гіпермаркетах – не менш за тры.

Вада ў шкляной тары будзе абавязкова прадавацца і ў некаторых невялікіх крамах. У спецыялізаваных і вузкаспецыялізаваных харчовых крамах плошчай 200 квадратных метраў і больш – два найменні мінеральнай і пітной вады, у павільёнах і крамах паўсядзённага попыту са змяшаным асартыментам плошчай 200 квадратных метраў і больш – таксама два найменні.

Пастанова МАРГ змяніла і асартыментныя пералікі яблыкаў, прычым у меншы бок. Нагадаем, мінулай восенню крамы абавязалі прадаваць больш айчынных яблыкаў. Цяпер жа асартыментныя пералікі вярнуліся да ранейшых лічбаў. Напрыклад, маленькія прадуктовыя крамы ў сезон павінны прапаноўваць мінімум адзін гатунак яблыкаў замест ранейшых двух, а гіпермаркеты – тры гатункі, а не шэсць.

Змены закранулі і крамы, якія гандлююць нехарчовымі таварамі. Цяпер яны абавязаныя прадаваць падгузнікі для дарослых (крамы плошчай да 500 квадратных метраў – мінімум адно найменне, больш за 500 – мінімум два) і аднаразовыя гігіенічныя ўбіральныя пялёнкі (прынамсі адно найменне незалежна ад плошчы крамы).

Пастанова пачне дзеянне пасля афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках