«Паўночны струмень» спыніўся
- 16.07.2019, 10:54
- 9,962
У РФ заяўляюць, што спыненне трубаправода было загадзя ўзгодненае.
Абедзве ніткі марскога газаправода "Паўночны струмень" спыненыя на два тыдні для правядзення планавага тэхнічнага абслугоўвання. Пра гэта сведчаць звесткі газатранспартных кампаній OPAL Gastransport і NEL Gastransport, паведамляе rbc.ua.
У РФ заяўляюць, што графік працаў для тэхнічнага абслугоўвання трубаправода быў загадзя ўзгоднены з партнёрамі Nord Stream AG.
Як адзначаецца, у момант прыпынку адных газаправодаў узрастае аб'ём прапампоўкі на іншых маршрутах (чакаецца рост паставак праз Украіну), магчымае скарачэнне запампоўвання газу ў падземныя сховішчы і адбор газу з ПСГ.
Нагадаем, у Кангрэсе Злучаных Штатаў Амерыкі ўзгаднілі закон пра ўвядзенне санкцый супраць кампаній, звязаных з будаўніцтвам расейскага трубаправода "Паўночны струмень-2".