24 красавiка 2024, Серада, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы разгадалі таямніцу «калыскі чалавецтва»

6
Навукоўцы разгадалі таямніцу «калыскі чалавецтва»

Падчас раскопак былі знойдзеныя важныя артэфакты.

Знаходка навукоўцаў у Алжыры дапамагла зразумець, дзе знаходзілася так званая «калыска чалавецтва» - гэта значыць, месца з'яўлення роду Homo. Даследаванне палеантолагаў апублікаванае ў часопісе Science.

Дагэтуль навукоўцы не маюць адзінага меркавання пра месца паходжання сучаснага чалавека.

Некаторыя мяркуюць, што род Homo ўпершыню з'явіўся прыкладна 2,4-1,9 млн гадоў таму на тэрыторыі цяперашняга нацыянальнага парку Аваш у Эфіопіі, іншыя, што ў Алдувайскай цясніне ў Паўднёвай Афрыцы.

Раскопкі Махамеда Сахнуні з Нацыянальнага цэнтра вывучэння эвалюцыі чалавека ў Бургасе (Гішпанія) і ягоных калег у Айн-Бушэрыт (Алжыр) паказалі, што старажытныя пароды ўтрымліваюць у сабе рэшткі костак жывёл, на якіх прыкметныя драпіны і надрэзы, падобныя на сляды ад разбірання туш.

Падчас далейшых раскопак навукоўцы выявілі тыпова «алдувайскія» прылады працы.

Даследаванне паказала, што ўзрост абодвух набораў прылад роўны прыкладна 2,4 і 1,9 млн гадоў. Гэта сведчыць аб тым, што носьбіты алдувайскіх «тэхналогій» з'явіліся на тэрыторыі Паўночнай Афрыкі, выдаленай ад гэтай цясніны на тысячы кіламетраў адразу пасля з'яўлення роду Homo.

Са слоў Сахнуні, гэта сведчыць аб тым, што старажытныя продкі і самі Homo sapiens паўсталі падчас «кантынентальнай» эвалюцыі.

«Відавочна, што нашы продкі не толькі засялілі Усходнюю Афрыку пасля з'яўлення роду Homo, але і ўвесь кантынент, у тым ліку яго паўночныя рэгіёны. Можна сказаць, што ўсе спрэчкі вакол месца «калыскі чалавецтва» не маюць сэнсу - увесь кантынент апынуўся прарадзімай нашага віду», - дадаў навуковец.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках