29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У БРСМ прыйшла рассылка пра закладзеныя бомбы

У БРСМ прыйшла рассылка пра закладзеныя бомбы

Звесткі правярае міліцыя.

Абласныя камітэты БРСМ атрымалі рассылку на электронную пошту, нібыта ў будынках закладзеныя бомбы. Міліцыя правярае гэтую інфармацыю, паведамляе tut.by.

«Толькі што на электронныя пошты абласных камітэтаў БРСМ паступіла паведамленне пра закладзеныя выбуховыя прылады», – паведаміла ў Telegram прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

Паводле ейных словаў, інфармацыя неадкладна паступіла ў аператыўна-вартавыя службы Менска і абласных управаў міліцыі.

«На месцы накіраваныя следча-аператыўныя і сапёрна-піратэхнічныя групы, МНС і медслужбы. Супрацоўнікамі міліцыі робяцца ўсе неабходныя захады для арганізацыі грамадскай бяспекі», – дадалі ва ўстанове.

Блізу 13-й МУС паведаміла, што будынак абласнога камітэта ў Віцебску праверылі, выбуховых прыладаў няма.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках