19 красавiка 2024, Пятніца, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

18-гадовая дызайнерка з Гародні параілася з каралевай Брытаніі наконт адзення

4
18-гадовая дызайнерка з Гародні параілася з каралевай Брытаніі наконт адзення
ФОТА: NN.BY

Элізабэт II выказала сваё меркаванне пра калекцыю Эвеліны Аўгустовіч.

18-гадовая дызайнер з Гародні надумала параіцца з каралевай Вялікабрытаніі Элізабэтай II наконт моднага адзення. Эвеліна Аўгустовіч стварыла ўласную калекцыю ў этнічным стылі і надумалася паказаць свае працы каралеве, бо Элізабэт вядомая на ўвесь свет модніца, піша nn.by.

Ліст з укладзенымі ў яго фотаздымкамі быў адпраўлены ў Букінгемскі палац яшчэ ў красавіку, а даслоўна некалькі дзён таму Эвеліна атрымала адказ - на гербавай каралеўскай паперы з усімі адпаведнымі подпісамі.

ФОТА: NN.BY

У лісце выказваецца падзяка дзяўчыне з Беларусі за цікавасць да гісторыі і дызайну адзення. Такім чынам, можна меркаваць, што каралева ўхваліла працы 18-гадовай гарадзенкі.

Эвеліна Аўгустовіч стварыла калекцыю з пяці льняных бела-блакітных сукенак, упрыгожаных стужкамі з беларускім арнаментам. Свае працы яна назвала "На досвітку новага свету".

Дзяўчына, дарэчы, займаецца не толькі дызайнам: цяпер яна асвойвае прафесію харэографа ў гарадзенскім гуманітарным каледжы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках