20 красавiка 2024, Субота, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салодкае краіназнаўства: дзесяць найсмачнейшых дэсертаў з усяго свету

2
Салодкае краіназнаўства: дзесяць найсмачнейшых дэсертаў з усяго свету

У кожнай краіне ёсць свой знакаміты дэсерт, які варта абавязкова пакаштаваць.

Bigpicture прадстаўляе вам краіназнаўчы даведнік аб розных краінах свету для сапраўдных аматараў салодкага - дзясятка найсмачнейшых дэсертаў з усяго свету. Бо ў кожнай краіне ёсць свой знакаміты дэсерт, які варта абавязкова пакаштаваць!

1. Штрудзель, Аўстрыя.

Ацаніць смак гэтага дэсерту можна толькі ў Вене ці Зальцбургу. А вось азнаёміцца з першым рэцэптам гэтага дэсерту, датаванага 1696 годам, можна ў гарадской бібліятэцы Вены. За ўвесь час існавання рэцэпт істотных змен не зведаў, і для гатавання гэтага дэсерту, гэтак жа як і раней, спатрэбяцца цеста з фруктовай начынкай, ягады, тварог ці мак. Падаюць гэтую страву часта з ванільным марозівам або ўзбітымі вяршкамі.

2. Трдло, Чэхія.

За цікавай назвай трдло крыюцца звычайныя трубачкі з крэмам, вельмі папулярныя ў Чэхіі. Гатуецца гэты дэсерт з салодкага цеста на адкрытым агні, пасля чаго мачаецца ў сумесь цукру і карыцы, а зверху прысыпаецца арэшкамі ці какосавай габлюшкай. У Чэхіі гэты ласунак можна купіць проста на вуліцы, і ім любяць паласавацца не толькі мясцовыя жыхары, але і вандроўцы.

3. Пахлава, Турцыя.

Пахлава, або бахлава па-турэцку, з'яўляецца стравай усходняй кухні. Дэсерт, які ўзнік яшчэ ў XV стагоддзі, гатуецца з тонкіх лістоў цеста, прамазаных маслам і мёдам і прысыпаных арэхамі. Страва мае прытарна-салодкі смак, таму яе рэкамендуецца запіваць гарбатай.

4. Торт Паўлава, Аўстралія і Новая Зеландыя.

Гэты дэсерт быў створаны ў гонар знакамітай расейскай балерыны Ганны Паўлавай, і сёння гэты торт з'яўляецца ўпрыгожваннем аўстралійскай і новазеландскай кухняў. Дарэчы, гэтыя дзве дзяржавы дагэтуль не могуць вызначыцца, дзе ж быў вынайдзены менавіта гэты дэсерт. Але напраўду гэта не важна, важна толькі тое, што сёння кожны ахвочы можа паласавацца гэтай дзіўнай стравай, упрыгожанай ягадамі і ўзбітымі вяршкамі, з хрумсткай скарыначкай і мяккім цестам, які нагадвае зефір.

5. Тырамісу, Італія.

Дагэтуль нельга сказаць дакладна, які менавіта з рэгіёнаў Італіі з'яўляецца радзімай гэтага найсмачнейшага дэсерту. Сёння гэту італійскую страву можна замовіць у абсалютна кожным рэстаранчыку свету, але сапраўдны тырамісу можна пакаштаваць толькі ў Італіі. У склад гэтай стравы ўваходзяць праўдзіва італьянскія кампаненты: сыр маскарпонэ з Ламбардыі, паветранае печыва саваярдзі і віно марсала з Сіцыліі.

6. Традыцыйны пудынг, Англія.

Гэту страву можна назваць сімвалам старой Англіі, бо яе гатуюць практычна ў кожнай ангельскай сям'і, а рэцэпт перадаецца з пакалення ў пакаленне. Гатуецца гэты цудоўны дэсерт на вадзяной лазні з мукі, хлебных дробак, яек, тлушчу, вяршкоў і спецый. Але мала хто ведае, што калісьці ў склад пудынгу ўваходзіла яшчэ і мяса.

7. Сметанковыя цукеркі, Японія.

Сметанковыя цукеркі - гэта хутчэй не дэсерт, а звычайная закуска, параўнальная з нашым папкорнам. Для вырабу гэтых цукерак выкарыстоўваюцца каштаны, якія растуць у Японіі і Паўднёвай Карэі, салодкая бульба, цукар і прыправы.

8. Чурчхела, Грузія.

Гатуецца гэты грузінскі слодыч з фруктовага, часцей за ўсё вінаграднага соку, у які апускаюцца нанізаныя на нітцы арэхі. Нягледзячы на ўяўную прастату, працэс вырабу чурчхелы складаны і працаёмкі, але атрыманы ў выніку дэсерт варты ўсіх выдаткаваных на яго намаганняў.

9. Чызкейк, ЗША.

Гэты дэсерт ледзь ці не самы вядомы ва ўсім свеце. Гатуюць яго абсалютна ва ўсіх кутках зямлі, але асабліва папулярны чызкейк у ЗША. Вось толькі радзімай гэтага дэсерту ўважаюцца не Злучаныя Штаты, А Старажытная Грэцыя, дзе пра яго ведалі яшчэ ў VI стагоддзі да нашай эры.

10. Турон, Гішпанія.

На смак гэты гішпанскі ласунак нагадвае ўсім вядомую нугу. Сустракаюцца два тыпы гэтага вытанчанага дэсерту: цвёрды, падобны на грыльяж, і мяккі, як нуга з арэхамі. Вось толькі пакаштаваць турон можна толькі на тэрыторыі Гішпаніі, бо вырабляць яго за межамі гэтай краіны афіцыйна забаронена.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках