Францыя стварае нацыянальнае камандаванне касмічнымі войскамі
2- 13.07.2019, 21:45
- 7,515
Новая структура ўвойдзе ў склад вайскова-паветраных сіл Францыі.
Францыя створыць нацыянальнае камандаванне касмічнымі войскамі ў рамках вайскова-паветраных сіл краіны. Пра гэта ў суботу, 13 ліпеня, абвясціў французскі прэзідэнт Эманюэль Макрон, піша «Нямецкая хваля».
Заява зробленая напярэдадні нацыянальнага свята - Дня ўзяцця Бастыліі, які мае паводле традыцыі адзначыцца вялікім вайсковым парадам на Елісейскіх палях у Парыжы.
Каб забяспечыць развіццё і ўмацаванне касмічнага патэнцыялу Францыі, "у верасні будзе створаная вялікая касмічнае камандаванне", якое ў канчатковым выніку будзе пераўтворана ў Вайскова-паветраныя касмічныя сілы краіны, падкрэсліў Макрон.
У лютым касмічныя войскі былі створаныя ў ЗША. Амэрыканскі прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў указ, згодна з якім начальнік штаба касмічных сіл ўключаецца ў склад Камітэта начальнікаў штабоў УС ЗША. Колькасць касмічных войскаў ЗША складзе ад 15 да 20 тысяч чалавек, заявіў у красавіку Патрык Шанахан, на той момант выканаўца абавязкаў міністра абароны Злучаных Штатаў.