28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве прайшлі адзіночныя пікеты з патрабаваннем вызваліць Сянцова

1
У Маскве прайшлі адзіночныя пікеты з патрабаваннем вызваліць Сянцова

Актывісты трымалі плакаты: «Абмен усіх на ўсіх - волю Алегу Сянцову».

У Маскве прайшлі адзіночныя пікеты з патрабаваннем вызваліць незаконна асуджанага ў РФ украінскага рэжысёра Алега Сянцова, якому сёння споўнілася 43 гады.

Як піша «УНІАН», пра гэта паведамляецца ў Facebook на старонцы ініцыятывы «Сянцоў. Абмен. Сёння і штодня».

На старонцы апублікаваныя фота удзельнікаў пікетаў на Гарачым бульвары, на вуліцы Пятроўцы ды на Пятроўскім бульвары.

Актывісты трымалі ў руках плакаты з надпісам: «Абмен усіх на ўсіх - волю Алегу Сянцову».

Таксама яны сабраліся ў канторы праваабарончай арганізацыі "Мэмарыял", каб напісаць лісты Сянцову ды іншым палітвязням.

Акрамя таго, актывісты плануюць калектыўна праглядзець дакументальны фільм Аскольда Курава "Працэс" пра Сянцова і ягоную справу.

Нагадаем, ФСБ РФ затрымала Сянцова ў Крыме ўвесну 2014 года, затым яго вывезлі ў Расею. У жніўні 2015 года рэжысёра прысудзілі да 20 гадоў зняволення паводле сфабрыкаванага абвінавачвання ў арганізацыі тэрактаў і падпалаў партыйных кантор.

Сянцоў адбывае тэрмін у калоніі "Белы мядзведзь" на Ямале. 14 траўня 2018 года ён абвясціў галадоўку з патрабаваннем вызваліць усіх украінскіх палітвязняў. На пачатку кастрычніка Сянцоў спыніў галадоўку. У сваім лісце рэжысёр адзначыў, што ў выпадку працягу галадоўкі да яго дзеля крытычнага стану ўжылі б прымусовае харчаванне.

15 траўня 2019 года адвакат Дзмітрый Дынзе заявіў, што рэабілітацыя Сянцова пасля галадоўкі прайшла паспяхова.

Сёння, 13 ліпеня, ва ўсім свеце праходзяць акцыі з нагоды дня нараджэння Сянцова.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках