28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Менску гарыць кватэра, а пажарнікі не могуць праехаць праз прыпаркаванае аўто

18
Відэафакт: У Менску гарыць кватэра, а пажарнікі не могуць праехаць праз прыпаркаванае аўто

У выніку пажарнікі цягнулі абсталяванне і рукавы ўручную.

Сітуацыя даволі стандартная: гарыць кватэра ў менскім шматпавярховіку, да яго імкнуцца падабрацца пажарнікі, але перашкаджае самаход, прыпаркаваны ў няправільным месцы, піша onliner.by. Магчыма, ратавальнікі сутыкаюцца з гэтай праблемай на кожным кроку, аднак цывільнага чалавека, які ўпершыню на свае вочы ўбачыў такую несправядлівасць, сітуацыя здольная ўразіць. Чытач Сяргей зняў гэтыя пакуты. Відэа (хоць і вертыкальнае), магчыма, утрымае кагосьці ад ўчынку, які ўчыніў гаспадар чырвонага пазадарожніка.

- Мінулае ночы мы сталі сведкамі пажару і працы ратавальнікаў, - апавядае Сяргей. - Прыкладна пад 2:00 у доме на вуліцы Матусевіча, 54 гарэла кватэра на другім паверсе. Спецыяльная тэхніка прыехала хутка, але не змагла пад'ехаць да месца здарэння. Там вузкае месца, стаяць паўсферы. А побач з імі ў праездзе быў прыпаркаваны гэты аўтамабіль. Легкавік, можа, і праедзе, але буйная тэхніка не праходзіць. Гэта значыць, ад месца, дзе спынілася аўтацыстэрна, да пажару было мэтраў сто. У выніку пажарнікі цягнулі абсталяванне і рукавы ўручную. А гэта і час, і сілы... Пазней рыхтык гэтак жа медыкі на насілках неслі пацярпелага - яны таксама не змаглі пад'ехаць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках