18 красавiка 2024, Чацвер, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

1,3 мільёна еўрапейцаў ездзяць на працу ў іншую краіну

1,3 мільёна еўрапейцаў ездзяць на працу ў іншую краіну

Часцей за ўсё такі «абмен» адбываецца паміж Польшчай і Нямеччынай.

1,3 мільёна грамадзян Еўразвязу працуюць за межамі роднай краіны, паведамляе сайт euro-pulse.ru са спасылкай на еўрапейскае статыстычнае агенцтва Еўрастат.

Часцей за ўсё такі «абмен» адбываецца паміж Польшчай і Нямеччынай: 125 тысяч палякаў працуюць у Нямеччыне, але жывуць у Польшчы. За імі ідуць французы, якія працуюць у Люксэмбургу - іх 88 тысяч. Замыкаюць тройцу немцы, якія таксама ездзяць працаваць у Люксэмбург - іх 52 тысячы.

Часцей за ўсё працуюць у іншай краіне мужчыны-будаўнікі - на іх прыпадае да 30% усіх работнікаў-мігрантаў. Сярод жанчын на заробкі ў іншую краіну часцей за ўсё ездзяць лекары і медсёстры: у некаторых краінах на іх прыпадае да 46% усіх жанчын, якія працуюць за мяжой.

Больш за ўсё «імпартных» работнікаў у Люксэмбургу - 49% ад агульнай колькасці працоўных не на радзіме, следам ідзе Ірландыя (13%) і Кіпр (11%).

Паводле звестак Расстата, дзель замежных работнікаў у Расеі складае блізу 2,5%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках