16 красавiка 2024, aўторак, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія лекі беларусы могуць набыць без рэцэпту паводле новых правілаў

9
Якія лекі беларусы могуць набыць без рэцэпту паводле новых правілаў

Пералік значна скараціўся.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пастановай №27 ад 10.04.2019 зацвердзіла новы пералік лекавых сродкаў, што рэалізуюцца без рэцэпта лекара. Пастанова набыла моц 24 чэрвеня 2019 года. Vb.by разбіраецца, якія змены ўнёс гэты дакумент.

– У гэты Пералік лекавыя сродкі ўключаныя пад міжнароднымі непатэнтаванымі найменнямі (МНН), пры іх наяўнасці, – тлумачыць намеснік генеральнага дырэктара Берасцейскага РУП "Фармацыя" Марына Кулічык. – А ў выпадку іх адсутнасці – пад гандлёвымі назвамі, напрыклад як прэпараты камбінаваныя або расліннага паходжання. Пазначаныя лекавыя формы (таблеткі, капсулы, дражэ, парашок).

Пастановай выключаны з пераліку безрэцэптурных прэпаратаў шэраг антыбіётыкаў, у тым ліку аксацылін і бензілпеніцылін, некаторыя ін'екцыйныя прэпараты, а таксама камбінаваныя аральныя кантрацэптывы. Але сродкі экстранай кантрацэпцыі па-ранейшаму можна будзе набыць без рэцэпту лекара.

Новы дакумент скасаваў абмежаванні адпускання лекавых сродкаў: не больш за 50 дозаў або дзве ўпакоўкі «ў адны рукі». Аднак для прэпаратаў, якія ўтрымліваюць спірт, фенабарбітал або перманганат калію, дзейнічае абмежаванне пры адпусканні.

Без рэцэпту рэалізуюцца ў аптэках гомеапатычныя лекавыя сродкі, за выключэннем лекавых формаў для ін'екцый.

Чым абумоўленае скарачэнне пераліку безрэцэптурных антыбіётыкаў?

– На думку спецыялістаў, такі захад дасць магчымасць прадухіліць неспрыяльныя наступствы самалекавання, упарадкуе ўжыванне прэпаратаў гэтай групы.

Звяртацца да самалячэння і самастойна прызначаць антыбіётыкі не варта з некалькіх прычынаў: па-першае, няправільна абраны лекавы сродак можа быць неэфектыўным і выклікаць непажаданыя рэакцыі. Па-другое, антыбіётыкі не рэкамендуюцца ў лекаванні вірусных захворванняў.

Бескантрольнае ўжыванне антыбіётыкаў прыводзіць да зніжэння або адсутнасці эфектыўнасці ў лекаванні захворванняў, з цягам часу ў многіх мікраарганізмаў выпрацоўвацца да іх рэзістэнтнасць.

Што з антыбіётыкаў засталося ў пераліку прэпаратаў, якія рэалізуюцца без рэцэпту лекара?

– Без рэцэпту ў аптэцы можна набыць амаксіцылін, амаксіцылін з даданнем клавуланавай кіслаты, ампіцылін, доксіцыклін і вытворныя нітрафурану ў формах для ўнутранага ўжывання. Гэтыя лекавыя сродкі ўжываюцца для экстранай прафілактыкі клешчавага барэліёзу ў першыя два дні пасля ўкусу кляшча і лекавання інфекцый верхніх дыхальных шляхоў.

Лекавыя сродкі ў Пераліку падзеленыя на групы, у залежнасці ад прыналежнасці да анатамічнай, тэрапеўтычнай і фармакалагічнай групы, прадстаўленыя паводле назвы дзейнага рэчыва.

Азнаёміцца з новым пералікам безрэцэптурных прэпаратаў, атрымаць любую патрэбную інфармацыю ў пытаннях ужывання лекавых сродкаў і захоўвання ў хатніх умовах можна ў аптэках пры звароце да спецыяліста.

Пытанні прызначэння лекавых сродкаў знаходзяцца ў кампетэнцыі лекара.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках