28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпачынак 2019: Як лёгка сабраць рэчы ў падарожжа

Адпачынак 2019: Як лёгка сабраць рэчы ў падарожжа

Некалькі простых правілаў, якія дапамогуць навучыцца падарожнічаць улегцы.

Падарожжа – гэта заўсёды атрыманне новых ведаў і досведу. Вы даследуеце невядомыя месцы, усё роўна, што гэта – вуліцы Нью-Ёрка або старажытная архітэктура ў Мачу-Пікчу. Але пагадзіцеся, даследаваць значна больш прыемна, калі не трэба цягнуць на плячах цяжкі багаж.

Існуе шмат карысных правілаў, якія дапамогуць вам навучыцца падарожнічаць улегцы. Пра некаторыя з іх апавялі эксперты сайту healthinfo.ua.

1. Два нізы на кожныя пяць дзён

Джынсы займаюць шмат месца, але вам дакладна не спатрэбіцца свежая пара на кожны дзень тыдня. Таму прытрымлівайцеся гэтага правіла: дзве пары нізу на пяць дзён.

Можна ўзяць адзін кароткі ніз (шорты ці спадніцу) і адзін доўгі (джынсы або штаны). Гэта значыць, на 10-дзённую паездку трэба ўзяць усяго чатыры рэчы (у залежнасці ад кліматычных умоваў): двое джынсаў, шортаў ці дзве спадніцаў.

Калі вы ўпэўненыя, што ў месцы прызначэння будзе пральная машынка, можна скараціць гэтую колькасць.

2. Правіла 5-4-3-2-1

Калі вы хочаце скараціць колькасць рэчаў, якія трэба ўзяць з сабой, пачніце з гэтага простага, але вельмі папулярнага правіла. Паводле правіла 5-4-3-2-1, вось уся вопратка, якая патрэбна вам у паездку:

5 верхніх частак (футболкі, блузкі, кофты).

4 ніжнія часткі (джынсы, штаны, шорты).

3 аксэсуары (ювелірныя ўпрыгажэнні, гадзіннік, біжутэрыя, гальштук).

2 пары абутку (адна практычная і адна на выхад).

1 купальнік.

Зразумела, правіла трэба выкарыстоўваць гнутка. Калі вы едзеце ў Ірландыю ў снежні, купальнік вам дакладна не спатрэбіцца, таму замяніце яго цёплай курткай. Збіраецеся на кубінскі востраў Аруба? У якасці аднаго з аксэсуараў захапіце пляжную накідку.

3. Правіла 20/80 для падарожжаў

Згодна з вядомым прынцыпе Парэта, 20% высілкаў даюць 80% выніку. Напрыклад, у бізнэсе 80% поспеху адбываецца ад 20% выдаткаваных сілаў, або 80% прыбытку вы атрымліваеце дзякуючы 20% сваіх кліентаў. Ведаючы гэта, вы зможаце засяродзіцца на важных 20% і працаваць больш эфектыўна.

Прынцып Парэта можа дапамагчы падарожнікам пры ўпакоўцы рэчаў: 20% рэчаў, якія вы бераце з сабой, могуць задаволіць 80% вашых патрэбаў.

Падумайце пра гэта: вам сапраўды трэба браць асобную пару абутку пад сукенку, якую вы апраняце адзін раз на вячэру? Ці як часта вы збіраецеся карыстацца запасной батарэяй?

4. Бярыце нейтральныя рэчы

Універсальнасць – ключ да невялікай колькасці рэчаў у чамадане. Каб усе вашы майкі, футболкі, кофты добра спалучаліся з джынсамі, шортах і штанамі, бярыце з сабой рэчы ў нейтральнай каляровай палітры.

Напрыклад, можна выбраць колеры строгай гамы: шэры, чорны, сіні. Іх лёгка камбінаваць паміж сабой, да таго ж вы не будзеце ўсім сваім выглядам крычаць «Я турыст!» Для цёплага клімату можна выбраць светлыя нейтральныя колеры: крэмавы або блакітны. Яны выдатна спалучаюцца адзін з адным.

Вядома, не трэба адмаўляцца ад яркіх колераў зусім. Дадайце яркасці з дапамогай аксэсуараў – шаліка, упрыгожанняў, капелюша.

5. Ніколі не бярыце з сабой рэчаў больш чым на два тыдні

Нават калі вы збіраецеся адсутнічаць дома месяц, не забывайцеся галоўнае правіла: вам спатрэбяцца рэчы толькі на два тыдні.

Не трэба браць з сабой столькі рэчаў, каб іх хапіла да канца жыцця. Бо тое, што вы бераце з сабой, выпраўляючыся ў падарожжа, – гэта не галоўнае (калі, вядома, гэтыя рэчы не дапамогуць вам выжыць пры катастрофе).

Хутчэй за ўсё, вы не едзеце ў кэмпінг у аддаленае месца, дзе на найбліжэйшыя дзесяць кіламетраў няма ні адной крамы і ніводнай аптэкі, таму вы не зможаце папоўніць свае запасы зубной пасты або набыць новую пару сонцаахоўных акуляраў. А вопратку заўсёды можна памыць.

А калі вы ўсё ж такі едзеце ў турыстычную паездку на прыроду, ніхто і не заўважыць, што ваша адзенне трохі выпацкалася.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках