28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг «Адзінай Расеі» другі раз за год знізіўся да гістарычнага мінімуму

3
Рэйтынг «Адзінай Расеі» другі раз за год знізіўся да гістарычнага мінімуму

Расейская партыя ўлады не здолела акрыяць пасля павышэння пенсійнага ўзросту.

Рэйтынг «Адзінай Расеі» другі раз за год апусціўся да гістарычнага мінімуму, склаўшы, паводле звестак Усерасейскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі, 32,2 адсотка. Гэта самы нізкі ўзровень за ўсю гісторыю назіранняў, яшчэ ў студзені гістарычным мінімумам былі 32,7 адсотка, паведамляе «Радыё Свабода».

Рэйтынгі партыі і прэзідэнта Расеі Пуціна сталі рэзка зніжацца пасля абвяшчэння ўрадам у 2018 годзе павышэння пенсійнага ўзросту ў краіне. Толькі за першую палову 2018 года яны ўпалі на 16 пунктаў.

З нізкімі рэйтынгамі партыі крыніцы газеты "Ведамасці", РБК і "Медузы" звязваюць адмову "Адзінай Расеі" ісці на выбары ў Масгардуму. Дэпутаты-адзінаросы вылучаюцца ў горадзе самастойна, а не ад сваёй партыі. Акрамя таго, кандыдаты ад улады не будуць вылучацца ад партыі на восеньскіх выбарах губернатараў у шэрагу рэгіёнаў.

Пасля пенсійнай рэформы ўпаў рэйтынг і аднаго з заснавальнікаў партыі, прэзідэнта Расеі Пуціна. У траўні УЦДГМ зафіксаваў гістарычнае зніжэнне рэйтынгу даверу да палітыка. Пасля гэтага сацыёлагі пачалі публікаваць звесткі паводле іншай методыкі апытання, але і паводле яе давер знізіўся.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках