25 красавiка 2024, Чацвер, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook павінен заплаціць рэкордны штраф

1
Facebook павінен заплаціць рэкордны штраф

Памер штрафу – 5 мільярдаў даляраў.

Амерыканскі рэгулятар ухваліў рэкордны штраф памерам 5 млрд даляраў для кампаніі Facebook у рамках справы Cambridge Analytica, паводле якой расследуюцца парушэнні пры перадачы прыватнасці звестак, паведамляе BBC са спасылкай на амерыканскія СМІ.

Федэральная гандлёвая камісія ЗША ацэньвала звесткі пра тое, што брытанская кансалтынгавая кампанія Cambridge Analytica з парушэннем правілаў атрымала звесткі пра 87 млн карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.

У Facebook і Федэральнай гандлёвай камісіі Бі-бі-сі паведамілі, што ў іх няма каментароў з гэтай нагоды.

Як піша газета The Wall Street Journal, на гэтым тыдні пагадненне ўхвалілі трое з пяці сяброў камісіі. Мінюст ЗША павінен прыняць канчатковую пастанову. Колькі часу для гэтага спатрэбіцца, пакуль не ясна.

Федэральная гандлёвая камісія пачала расследаванне ў дачыненні да Facebook у сакавіку летась. Яна павінна была высветліць, ці парушыла кампанія абавязальніцтвы ў абароне і захоўванні асабістых звестак, пасля таго як Cambridge Analytica атрымала доступ да звестак дзясяткаў мільёнаў карыстальнікаў сацсетак.

Кампанію Cambridge Analytica абвінавачваюць у неналежным выкарыстанні персанальнай інфармацыі ў інтарэсах сваіх кліентаў з палітычных колаў. Кіраўнік Facebook Марк Цукерберг у сакавіку 2018 года прызнаў, што сацсетка дапусціла некалькі памылак, якія ў выніку прывялі да таго, што асабістыя звесткі мільёнаў карыстальнікаў былі выкарыстаныя паліттэхнолагамі.

Пра тое, што Федэральная гандлёвая камісія ЗША на гэтым тыдні зацвердзіла пагадненне з Facebook на суму блізу 5 млрд даляраў, таксама паведамляе крыніца агенцтва Рэйтэр. На навінах пра ўгоду акцыі Facebook падскочылі на 1,8%.

Некалькі ўплывовых заканадаўцаў-дэмакратаў асудзілі гэтую пастанову.

Сума адпавядае ацэнкам Facebook, раней сёлета кампанія заявіла, што чакае штраф да 5 млрд даляраў.

Калі інфармацыя пацвердзіцца, гэта будзе самы вялікі штраф, калі-небудзь выплачаны тэхналагічнай кампаніяй Федэральнай гандлёвай камісіі ЗША.

У красавіку летась кампанія Facebook паведаміла, што Cambridge Analytica, якая займаецца прасоўваннем накіраванай палітычнай рэкламы, атрымала доступ да звестак амаль 87 млн карыстальнікаў яе сацсеткі (у асноўным амерыканцаў).

Cambridge Analytica – лонданская кампанія, якая прапануе палітычныя кансалтынгавыя паслугі. Кампанію западозрылі ў выкарыстанні асабістых звестак дзясяткаў мільёнаў карыстальнікаў «Фэйсбука» для таго, каб паўплываць на зыход прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ў 2016 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках