29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пайшоў з жыцця вядомы беларускі галкіпер і трэнер

2
Пайшоў з жыцця вядомы беларускі галкіпер і трэнер
АЛЯКСАНДР ШУМІДУБ

На 56-м годзе жыцця памёр Аляксандр Шумідуб.

Як паведамляе "Белорусский хоккей", некалькі дзён таму пасля адной з трэніровак Аляксандру Мікалаевічу стала дрэнна. Яго адвезлі ў лякарню, дзе ён трапіў у кому, а пазней памёр.

Аляксандр Шумідуб - выхаванец менскай хакейнай школы «Юнацтва» (трэнер - Ю. Туманаў). Удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 1998 у Нагана, пераможца чэмпіянату свету 1997 у першым дывізіёне. За нацыянальную каманду Беларусі выступаў з 1996 да 1998 года. Правёў 12 матчаў, прапусціў 28 шайбаў, зарабіў 2 хвіліны штрафнога часу.

Заснаваў у Гомелі першую ў краіне школу брамнікаў. З 2005 года быў трэнерам брамнікаў ХК «Гомель».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках