24 красавiка 2024, Серада, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя разважае пра набыццё амерыканскіх сістэм Patriot

4
Турцыя разважае пра набыццё амерыканскіх сістэм Patriot

Нягледзячы на куплю расейскіх С-400, Анкара хоча набыць і амерыканскія сістэмы СПА.

Пасля таго, як у Турцыю прыбылі першыя пастаўкі кампанентаў расейскіх сістэм супрацьракетнай абароны С-400, урад у Анкары абвясціў, што вывучае магчымасці набыцця і амерыканскіх сістэм Patriot. Як паведамляе ў пятніцу, 12 ліпеня, дзяржаўнае інфармагенцтва Anadolu, міністр нацыянальнай абароны Турцыі Хулусі Акар праз некалькі гадзін пасля прыбыцця першых кампанентаў С-400 заявіў: "Мы думаем і аб закупцы сістэм Patriot. Нашы ўпаўнаважаныя ведамства і сябры прыкладаюць усе намаганні для гэтага" , паведамляе "Нямецкая хваля".

У апошнія месяцы Вашынгтон пастаянна выстаўляў патрабаванні да Турцыі, партнёру ЗША з NАТО, ануляваць угоду з Расеяй, прапанаваўшы наўзамен амерыканскую сістэму Patriot. На думку ЗША, расейская сістэма СПА ў паветранай прасторы NАТО нясе пагрозу бяспецы. Пытанне закупкі С-400 абярнулася рэзкім канфліктам паміж Анкарой і Вашынгтонам. У ЗША прыстрашылі Турцыю санкцыямі.

Раней турэцкі ўрад сцвярджаў, што амерыканскае прапанова не была такой жа выгаднай, як расейская, і выйсці з угоды, укладзенай у 2017, ужо немагчыма. У Анкары таксама заявілі, што турэцкая старана ў папярэднія гады неаднаразова звярталася да ЗША з просьбай аб продажы сістэм Patriot, аднак так іх і не атрымала. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у размове з турэцкім лідарам Раджэпам Таіпам Эрдаганам часткова прызнаў гэты факт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках