29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адмовіліся ад ідэі Зяленскага правесці перамовы ў Менску

10
ЗША адмовіліся ад ідэі Зяленскага правесці перамовы ў Менску

Прадстаўніца дзяржаўнага дэпартаменту заявіла, што ЗША выступаюць супраць змены фармату перамоў ва Украіне.

Пра гэта паведаміла ў пятніцу карэспандэнту ТАСС прадстаўніца дзяржаўнага дэпартаменту ЗША.

Яна каментавала выказванні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які днямі прапанаваў пашырыць склад удзельнікаў перамоў для ўрэгулявання на Данбасе за кошт падключэння да іх кіраўніка адміністрацыі ЗША Дональда Трампа, а таксама рэакцыю на гэтую ініцыятыву Кіева з боку кіраўніцтва Расеі.

"Мы цалкам падтрымліваем намаганні прэзідэнта Зяленскага, накіраваныя на тое, каб ажывіць імплементацыю "Менска"(Менскіх пагадненняў - заўв.)", - запэўніла прадстаўніца знешнепалітычнага ведамства ЗША.

На ейную думку, "Украіна выконвае свае абавязанні ў рамках "Менска" максімальна магчымым чынам". "Расеі трэба рабіць тое ж самае", - мяркуе амерыканскі дыпламат. "Аднак, - падкрэсліла яна, - змена існых перамоўных фарматаў не ліквідуе сапраўдную перашкоду прагрэсу ў імплементацыі "Менска". Гэтай перашкодай з'яўляецца "адсутнасць у Расеі палітычнай волі", сцвярджала супрацоўніца Дзярждэпартамента ЗША.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў Уладзіміру Пуціну правесці перамовы ў Менску аб урэгуляванні канфлікту паміж дзвюма краінамі. Сустрэча мае прайсці пры пасярэдніцтве прэзідэнтаў ЗША і Францыі Дональда Трампа і Эмануэля Макрона, канцлеркі ФРГ Ангелы Мэркель (Angela Merkel) і прэм'ер-міністаркі Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках