19 красавiка 2024, Пятніца, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Чыноўнікі хочуць жыць у сваім паралельным свеце

5
«Баста»: Чыноўнікі хочуць жыць у сваім паралельным свеце

Але перад людзьмі давядзецца адказваць.

Магілёўскія чыноўнікі спяшаюцца хутчэй увесці ў эксплуатацыю завод тэхнічнага вугляроду "Омск карбон". Учора на яго тэрыторыі сабралася два дзясяткі буйных чыноўнікаў, уключна з галоўным абласным вертыкальшчыкам Зайцам, лукашэнкаўскім інспектарам Русым і вельмі дарагімі гасцямі з Расеі. Удзельнікі сустрэчы некалькі гадзін распавядалі адзін аднаму пра бяспеку завода і торбы грошай, якія атрымае мясцовы бюджэт, паведамляе Telegram-канал "Баста!".

Прадстаўнікі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ківалі галовамі і сціпла маўчалі.

У прысутных быў свой інтарэс. Прадстаўнікі выканаўцы рады, што сплавілі небяспечную вытворчасць у чужую для іх краіну. Мясцовыя вертыкальшчыкі атрымалі дарагія падарункі і чакаюць, калі ж можна будзе выдаткаваць абяцаныя хабары.

Чыноўнікі драбнейшыя разлічваюць, што і ім штосьці перападзе. Русы і Заяц, калі хто забыўся - гэта тая самая кампанія, якая была з ганьбай звольненая праз "аб...ных кароў" яшчэ ў канцы сакавіка. Першы - з пасады віцэ-прэм'ера, другі - міністра сельскай гаспадаркі. Абодвух адправілі ў ссылку - "падымаць Магілёўшчыну". Яны цяпер на ўсё гатовыя, абы не пайсці па этапе, прыклад папярэднікаў зусім не натхняе.

У жыхароў Магілёва таксама свая цікавасць ёсць. Яны не хочуць дыхаць сажай і хварэць праз забруджанае заводам паветра. Але на сустрэчы іх не было. Ні актывістаў, ні незалежных журналістаў на завод па ранейшаму не пускаюць. Чыноўнікі хочуць жыць у сваім паралельным свеце. Ад завода да Мікалаеўкі - мясцовага "царскага сяла" - амаль 20 кіламетраў, дымавых комінаў адтуль не відаць, сажа пакуль не далятала. Але, як бы ім не хацелася адваротнага, паралельныя светы часам перасякаюцца. Чыноўнікам давядзецца адказаць за хлусню, карупцыю і абыякавае стаўленне да людзей. Раней, чым яны думаюць.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках