16 красавiка 2024, aўторак, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне партыя Вакарчука выступіла супраць ідэі Зяленскага аб пашырэнні люстрацыі

18
Ва Украіне партыя Вакарчука выступіла супраць ідэі Зяленскага аб пашырэнні люстрацыі

У «Голасе» мяркуюць, што Украіна ўжо мае добры закон аб ачышчэнні ўлады.

Украінская партыя «Голас», якую ўзначальвае музыка Святаслаў Вакарчук заявіла, што не падтрымлівае ідэю прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб люстрацыі чыноўнікаў, якія былі ва ўладзе з 2014 да 2019 гады, паведамляе «Новы час».

Пра гэта паведамляе прэс-служба палітсілы.

У партыі падкрэслілі, што заўсёды будуць адбіваць усе спробы скасаваць люстрацыйныя закон, але не падтрымліваюць ініцыятыву пашырыць дзеянне закона аб ачышчэнні ўлады на людзей, якія займалі кіроўныя пасады з 2014 года.

У партыі мяркуюць, што Украіна ўжо мае добры закон аб ачышчэнні ўлады, галоўнае - яго пільнавацца, таму час не пашыраць дзеянні люстрацыі, а прыцягнуць парушальнікаў закону да адказнасці.

«Таму што люстрацыя толькі забараняе далейшую працу ў дзяржаўных органах. Але чыноўнікі, якія прыклаліся да пагаршэння сітуацыі ва Украіне, дагэтуль не нясуць адказнасці за свае дзеянні. Таму ўсё роўна, калі чыноўнікі парушалі закон - за Януковічам ці Парашэнкам, яны павінны панесці за гэта адказнасць», - сказана ў заяве.

У палітычнай сіле адзначылі, што ідэя пашырэння дзеянні люстрацыйнага закона небяспечная тым, што пагражае маладым спецыялістам, якія прыйшлі на дзяржаўную службу пасля Рэвалюцыі годнасці і паклалі пачатак сапраўдным зменаў ва Украіне.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках