25 красавiка 2024, Чацвер, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рост эканомікі Кітая запаволіўся да мінімуму за 27 гадоў

3
Рост эканомікі Кітая запаволіўся да мінімуму за 27 гадоў

Апошнім разам квартальны тэмп росту блізу 6% назіраўся ў 1992 годзе.

Рост валавога ўнутранага прадукту Кітая ў другім квартале 2019 года прагназуецца на ўзроўні 6,2%, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам з 1992 года. Пра гэта паведамляе Bloomberg (пераклад - rbc.ua).

Паводле звестак агенцтва, афіцыйныя звесткі будуць апублікаваныя ў панядзелак і яны павінны паказаць, наколькі пагаршэнне вонкавай кан'юнктуры і дэфляцыя ў прамысловасці могуць быць кампенсаваныя стабілізацыяй інвестыцый, паляпшэннем настрояў спажыўцоў і аднаўленнем сектара нерухомасці.

Як адзначаецца ў публікацыі, шанцы на ўстойлівы рост залежаць ад таго, наколькі мэтавая палітыка стымулявання ўрада Кітая можа падняць мясцовую вытворчасць і процідзейнічаць наступствам гандлёвай вайны.

«Эканоміка Кітая прадоўжыць запавольвацца і ў другой палове года, бо вонкавы попыт застаецца самым вялікім тормазам», - сказаў Ван Таа, галоўны кітайскі эканаміст UBS AG у Ганконгу. У той жа час, паводле ягонага прагнозу, гадавы тэмп росту застанецца вышэйшым за за 6%.

Як паведамляла РБК-Украіна, дырэктарка-распарадчыца Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Крысцін Лагард мяркуе, што гандлёвыя канфлікты паміж краінамі з'яўляюцца галоўнай пагрозай для сусветнага эканамічнага росту.

Нагадаем, экспэрты брытанскага часопіса The Economist склалі рэйтынг дзесяці галоўных пагроз сусветнай эканоміцы ў 2019 годзе. Рызыкі рэцэсіі ў ЗША праз высокую карпаратыўную пазыку і рызыка шырокамаштабнага крызісу на развіваных рынках ацэньваюцца экспэртамі ў 12 балаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках