16 красавiка 2024, aўторак, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермер з-пад Кобрына: Некаторым не стае на «Бэнтлі» і гелікаптэры

5
Фермер з-пад Кобрына: Некаторым не стае на «Бэнтлі» і гелікаптэры
ФОТА: RACYJA.COM

Аляксандр Краўчук змагаецца з беззаконнем уладаў.

Берасцейскі абласны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу інваліда Аляксандра Краўчука з вёскі Дзявятак Кобрынскага раёна, паведамляе «Радыё Рацыя».

Краўчук прасіў скасаваць штраф у суме пяці з паловай тысяч рублёў за нібыта «прычыненую экалагічную шкоду».

Шкода палягае ў тым, што Краўчук расчысціў зарослы вадаём на дзедавай зямлі, дадзенай яму ў пажыццёвае валоданне.

Да гэтага з ягонай пенсіі 360 рублёў вылічылі блізу 300 рублёў за «працу без дакументацыі».

Вырак суда абурыў як Краўчука, так і прысутных на працэсе:

«Усё як і варта было чакаць у гэтай краіне. Людзям не стае на «Бэнтлі», на гелікаптэры. Трэба за кошт інвалідаў папаўняць бюджэт».

«Такое заканадаўства, калі яно існуе, прыдумалі тыя, хто з'яўляюцца, фактычна, праціўнікамі народа»

«20 гадоў, як я там жыла, быў там той вадаём, і шкоды не было людзям. Але інспекцыя па ахове прыроды па-іншаму глядзіць на гэтую сітуацыю»

Аляксандр Краўчук атрымаў адказ з Берасцейскага аблвыканкама, што вадаём застанецца, але ва ўласнасці сельскага выканкама. Са слоў Аляксандра, ён мае намер аспрэчыць штраф у Вярхоўным судзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках