29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Віцебску з-пад зямлі хвастаў велізарны «фантан»

3
Відэафакт: У Віцебску з-пад зямлі хвастаў велізарны «фантан»
ФОТА: ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ NEXTA

Інцыдэнт адбыўся пры будаўніцтве Полацкага моста.

На будпляцоўцы Полацкага моста ў Віцебску прарвала трубу – з яе ўгору біў велізарны «фантан» вады. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 11 ліпеня. Фота і відэа здарэння апублікаваў тэлеграм-канал NEXTA.

У УКБ Віцебскага аблвыканкама, які выступае заказчыкам будаўніцтва моста, запэўніваюць, што сітуацыю «нават нельга назваць аварыяй».

– Сітуацыю нават нельга назваць аварыяй. Звычайны працоўны працэс. Будаўнікі капалі, а сеткі старыя, не вытрымала труба – лопнула. Але праблему аператыўна – цягам гадзіны – ліквідавалі. На месцы знаходзіліся спецыялісты «Водаканала», УКБ і іншых арганізацый. Гэта ніяк не адбілася ні на падачы пітнога водазабеспячэння, ні на спажыўцах, – паведамілі tut.by ва ўправе капітальнага будаўніцтва аблвыканкама.

ФОТА: ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ NEXTA

Нагадаем, у сярэдзіне лістапада 2018 года Полацкі мост зачынілі для транспарту і пешаходаў – пракуратура прызнала яго аварыйным. У такім стане мост знаходзіўся больш за 10 гадоў. Мост быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя, рэканструяваны ў 1953 годзе.

Спачатку рэканструкцыю моста думалі доўжыць 4 гады. Але, паводле апошняй інфармацыі, будаўнікі хочуць укласціся ў больш кароткі тэрмін – да 2021 года.

На аб'екце перабудоўваюць камунікацыі: газаправод, ліўневую каналізацыю, электра-, водаправодныя і цеплавыя сеткі, лініі сувязі.

Даўжыня старога моста – 85 метраў, шырыня – 16 метраў. Чакаецца, што новы мост будзе ў даўжыню 144 метры, а ў шырыню – 45 метраў.

Каштарысны кошт аб'екта – блізу 115 млн рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках