19 красавiка 2024, Пятніца, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У мяцежнага генерала Хафтара знайшлі ракетныя комплексы Javelin

1
У мяцежнага генерала Хафтара знайшлі ракетныя комплексы Javelin
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Кіраўнік МЗС Лівіі запатрабаваў тлумачэнняў у Францыі.

Міжнародна прызнаны лівійскі ўрад нацыянальнай згоды (УНЗ) запатрабаваў "неадкладных тлумачэнняў" ад Парыжа, пасля таго як французскае ўзбраенне было выяўленае на базе генерала Халіфы Хафтара, які з красавіка пры падтрымцы самаабвешчанай "Лівійскай нацыянальнай арміі" (ЛНА) вядзе наступ на Трыпалі, паведамляе dw.com.

З адпаведным запытам да міністра замежных справаў Францыі Жан-Іў Ле Дрыяну звярнуўся ягоны лівійскі калега Мухамед Тахер Сіяла падчас тэлефоннай размовы

Паводле словаў кіраўніка МЗС Лівіі ў ПНС, Трыпалі неабходныя звесткі пра тое, як супрацьтанкавыя ракетныя комплексы (ПТРК) Javelin "трапілі да сілаў Хафтара, калі і якім чынам былі ажыццёўленыя пастаўкі".

Сіяла таксама запатрабаваў, каб Парыж агучыў інфармацыю пра колькасць адзінак зброі, якая знаходзіцца ў Лівіі "насуперак заявам французскіх уладаў пра падтрымку" ўраду нацыянальнай згоды.

Францыя адмаўляе адыход ад эмбарга

У сераду, 10 ліпеня, Міністэрства абароны Францыі пацвердзіла звесткі, якія ўтрымліваліся ў нядаўняй публікацыі амерыканскай газеты The New York Times. У Парыжы заявілі, што ПТРК, коштам блізу 150 тыс. еўраў кожны, выяўленыя ў чэрвені на базе ў горадзе Гар’ян за 100 кіламетраў на поўдзень ад Трыпалі, былі набытыя Францыяй у Злучаных Штатаў.

Разам з тым французскія ўлады адмаўляюць, што пастаўлялі зброю генералу Хафтару ў абыход эмбарга ААН. Паводле версіі французскага боку, узбраенне выйшла са строю, было складаванае, пасля чаго вайскоўцы страцілі над імі кантроль.

Наступ Хафтара

Халіфа Хафтар з красавіка вядзе наступ на Трыпалі. 75-гадовы генерал – былы паплечнік Муамара Кадафі, які прыйшоў да ўлады пасля скідання манархіі ў 1969 годзе і быў забіты паўстанцамі ў 2011 годзе. З 1990-х гадоў Хафтар стаў адным з самых уплывовых праціўнікаў Кадафі.

Лівійскага генерала падтрымліваюць Егіпет, ААЭ і Расея. У апошнія гады ён неаднаразова наведваў Маскву і праводзіў перамовы з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу, апошні візіт адбыўся ў лістападзе 2018 года. На ягонай сустрэчы з кіраўніком Мінабароны Расеі быў заўважаны бізнэсмэн Яўген Прыгожын, якога звязваюць з ПВК Вагнера.

У красавіку агенцтва Bloomberg са спасылкай на трох знаёмых з сітуацыяй амерыканскіх чыноўнікаў перадало, што Трамп ухваліў наступ Хафтара на Трыпалі, а таксама ягонае імкненне скінуць прызнаны міжнароднай супольнасцю ўрад.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках