«Баста»: Завод АКБ пад Берасцем прадаўжае працаваць
9- 12.07.2019, 11:59
- 14,294
Апошнія навіны са свінцовай «перадавой».
Нягледзячы на распараджэнне старшыні Берасцейскай вобласці Анатоля Ліса і пасадку ў СІЗА Віктара Лемяшэўскага, завод акумулятарных батарэй па-ранейшаму прадаўжае функцыянаваць, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».
На паркоўцы поўна машынаў, аўтобусы штодня падвозяць працоўных. Начамі ў цэхах гарыць святло. У ліўнёўцы цурчыць шчолач. Цяпер праходзіць трэцяя дзяржаўная экспертыза, завод рыхтуюць да афіцыйнага запуску. Трэба толькі ўзаконіць велізарныя выкіды свінцу і іншых небяспечных рэчываў, атрутных для навакольнага асяроддзя, і тады ўсё будзе добра.
Берасцейскія актывісты Дзям'ян Лепясевіч і Зміцер Бекалюк апавялі ў відэаблогу пра апошнія навіны са свінцовай перадавой.
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.