25 красавiка 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Гурэнка: Можа, 1:1 і лепш, чым перамога ў гасцях над «Ліепаяй»

1
Сяргей Гурэнка: Можа, 1:1 і лепш, чым перамога ў гасцях над «Ліепаяй»
СЯРГЕЙ ГУРЭНКА

Гэта дазволіць мабілізаваць каманду.

Галоўны трэнер менскага "Дынама" Сяргей Гурэнка пракаментаваў нічыю ў Лізе Еўропы з "Ліепаяй" (1:1), паведамляе pressball.by.

– Што цяпер на душы?

– Ды нічога. Згулялі першы тайм – трэба рыхтавацца да другога. Цяпер думаю, як лепш аднавіцца да матчу з Берасцем, у добрай кандыцыі падысці да канкрэтнай гульні. Самі бачыце, у абрэз людзей, выкарыстоўваем усе магчымасці, якія толькі ёсць. Мяркую, пакуль дастаем максімум.

– Фатаі – штатны пенальтыст каманды?

– Я прыхільнік таго, што да мяча павінен падыходзіць той, хто лепш сябе адчувае. Хоць усярэдзіне былі сумневы таму, што Фатаі правёў усё гульню. Я б, можа, зрабіў стаўку на Біланога. Бывае. Тым больш пры мне Фатаі заўсёды забіваў. Цяпер не забіў, але мы каманда. Можа, тое, што адбылося, і павінна было адбыцца. Сёлета мы перамаглі на выездзе 2:0, а дома саступілі 1:2. Таму цяпер павінны выйсці на матч у адказ больш настроенымі.

– "Дынама" зноў згуляла ў два цэнтральныя абаронцы. Усё задуманае атрымалася?

– У нас былі варыянты апусціць уніз Капленку, але тады страцілі б у апорнай зоне. Мы ведалі, што самыя моцныя бакі спаборніка – індывідуальнае майстэрства абодвух крайніх нападнікаў (78-га і 88-га нумароў). Была ўстаноўка згуляць з імі шчыльней, не даць разбегчыся. У цэлым, у пачатку не разабраліся.

– Другі тайм у "Дынама" атрымаўся нашмат лепшым за першы. Чаму?

– Можа, спаборнік падсеў. У першым тайме ён абараняўся вельмі арганізавана, цэнтр быў цалкам перакрыты, магчымасці ўзнікалі толькі на флангах. Зразумела, што аднаму Фатаі было складана ў барацьбе з цэнтральнымі абаронцамі. Потым мы дадалі Вяргейчыка, сітуацыя палепшылася. Але, зноў жа, у футболе вельмі многае вызначае індывідуальнае майстэрства. Якія б ты схемы ні адпрацоўваў, але калі не было сілы прабіць, прастрэліць у браму, перагуляць адзін у аднаго, то якія могуць быць пытанні. У цэлым задача прайсці гэты раўнд. Далей у нас будзе тыдзень на падрыхтоўку і магчымасць дазаявіць пачаткоўцаў.

– "Ліепая" нечым здзівіла?

– Не, убачылі ўсё тое, чаго і чакалі. Адзінае, яны згулялі ў два апорныя. Раней гулялі ў аднаго. А так... Добрыя, індывідуальна моцныя гульцы ў атацы. Менавіта на прасторы. Нашай задачай было пазбавіць іх прасторы.

– Выхад Цігіева звязаны з тым, што пара Чыж – Лях шмат памылялася ў першым тайме?

– Зразумела, маладыя хлопцы. Пакуль рабіў стаўку на моладзь, якая лепш гатовая функцыянальна. Цігіеву было б цяжка правесці два таймы. Плюс Чыж у другім тайме страхаваў добра. Яму трэба набіраць. Ён ведае, што яму трэба паляпшаць.

– Дземчанку ўсяго 17 гадоў, а ён дэбютаваў у такім матчы...

– Хлопец добра глядзеўся. Вядома, калі б ён правёў з намі зборы, папрацаваў... Пакуль жа працуе з намі толькі тыдзень-два. Але, мяркую, што ён, што Ложкін (чаргую іх) – вельмі таленавітыя хлопцы. За імі будучыня "Дынама". Але ім трэба працаваць, працаваць і працаваць. На падыходзе яшчэ ёсць шмат цікавых хлапцоў.

– Вельмі шмат спрэчак выклікаў пенальці на 12-й хвіліне.

Што тут абмяркоўваць? Мы не павінны былі дазволіць яшчэ ў пачатковай стадыі разагнаць гэтую атаку. І не было б гэтага пенальці, калі б пісьменна заблакаваў абаронца. Як на мяне, Капленка там нічога не рабіў, проста стаяў – і ў яго ўваткнуўся спаборнік. Гэта футбол, што зрабіць.

– У цэлым задаволеныя вынікам?

– Можа, 1:1 і лепш, чым 2:1. Інакш выйшлі б дома паралізаваныя. А цяпер будзем разумець, што трэба гуляць у футбол і перамагаць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках