ЗША ўвялі санкцыі супраць ваеннай контрвыведкі Венесуэлы
- 11.07.2019, 21:41
- 8,948
Нагодай для пашырэння санкцый стала смерць капітана ваенна-марскога флоту Венесуэлы.
Вашынгтон пашырыў санкцыі ў дачыненні да Каракаса. Пад абмежаванні патрапіла Галоўная ўправа ваеннай контрвыведкі Венесуэлы. Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў ЗША, паведамляе "Радыё Свабода".
Нагодай для пашырэння санкцый стала смерць капітана ваенна-марскога флоту Венесуэлы Рафаэля Акосты. 21 чэрвеня яго затрымалі на падазрэнне ў спробе дзяржаўнага перавароту. 29 чэрвеня вайсковец памёр у зняволенні. Паводле словаў адваката, прычынай смерці Акосты сталі катаванні.
Як заявіў кіраўнік Мінфіна ЗША Стывен Мнучын, арышт Акосты быў палітычна матываваным і неабгрунтаваным. Мінфін абавязваецца пакласці канец бесчалавечнаму абыходжанню рэжыму Нікаласа Мадуры з палітычнымі апанентамі, падкрэсліў Мнучын.