23 красавiка 2024, aўторак, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NEXTA: Паводле справы аб выбуху 3 ліпеня затрыманыя беларускія афіцэры

28
NEXTA: Паводле справы аб выбуху 3 ліпеня затрыманыя беларускія афіцэры

СК адмаўляецца каментаваць гэтую інфармацыю.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал NEXTA:

«Старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч у інтэрв'ю расейскаму агенцтву "РІА Навіны" заявіў, што затрыманых паводле крымінальнай справы аб "крывавым салюце" ў Менску 3 ліпеня – двое (як мы ведаем, гэта грамадзяне РФ, супрацоўнікі ААТ "Піра-Рос" Максім Сапронаў і Канстанцін Дзянісаў).

Але чамусьці не сказаў, што падазраваных – ужо як мінімум чацвёра. Астатнія двое – беларускія афіцэры, але, мабыць, гэта нейкія #военные_тайны.

Сярод іншага, паведамляе наша крыніца ў тым самым СК, падазраваным паводле часткі 2 артыкула 463, прызнаны капітан Паследні Д. намеснік ваеннага каменданта Менскай ваеннай камендатуры – менавіта ён быў адказным за зараджанне салютных установак. Такі самы статус у старэйшага лейтэнанта Кругліка А. – камандзіра патрульнай роты, які разам са сваімі падначаленымі непасрэдна падрэзаў не залезлыя феерверкі перад запіхваннем у марціры.

Можа, хопіць ужо недагаворваць, Іван Данілавіч? XXI стагоддзе на дварэ», – піша Telegram-канал NEXTA.

"Радыё Свабода" звязалася з прадстаўніком СК Сяргеем Кабаковічам. Але ён адмовіўся каментаваць гэтую інфармацыю, назваўшы яе "здагадкамі і прыватнымі каментарамі".

У Менскай ваеннай камендатуры заявілі, што не могуць звязацца з Дзянісам Паследнім, бо ён "сёння адпачывае".

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках