19 красавiка 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуса пераблыталі з іншым чалавекам, унеслі ў базу невыязных і развярнулі на мяжы

19
Беларуса пераблыталі з іншым чалавекам, унеслі ў базу невыязных і развярнулі на мяжы

У МУС адказалі коратка: «Звяртайцеся ў суд».

Аляксандр сабраўся на фэст ва Украіну. Набыў квіток на аўтобус, зарэзерваваў жыллё і падрыхтаваўся слухаць шмат музыкі, піша onliner.by. Але на мяжы чакала расчараванне: хлопец апынуўся ў базе невыязных. У беларускім МУС праверылі базу і паведамілі, што Аляксандру на паўгода абмежавалі выезд за межы краіны праз правапарушэнні ў Асіповічах. Але Аляксандр там ніколі не быў.

- Ехалі ў Кіеў на аўтобусе, на мяжы праверылі пашпарт і сказалі, што я знаходжуся ў базе невыязных, - распавядае нам герой гісторыі. - Гэта дзіўна: ніякіх правапарушэнняў я не ўчыняў, ніякіх перадумоў да забароны на выезд не было. На мяжы дакладна нічога сказаць не маглі. Я выклікаў таксоўку, даехаў да горада, купіў квіток на цягнік і адправіўся назад у Менск. Там адразу ж патэлефанаваў у дэпартамент грамадзянства і міграцыі МУС і папрасіў растлумачыць, што здарылася. Мне адказалі, што ніякіх правапарушэнняў я не ўчыняў, але, сапраўды, мне абмежавалі выезд за мяжу праз нейкія парушэнні ў Асіповічах. Але я ніколі ў жыцці не быў у Асіповічах!

Праз некаторы час ператэлефанавалі з дэпартамента грамадзянства і міграцыі і паведамілі, што мяне проста пераблыталі ў базе з іншым чалавекам - маім цёзкам. Сказалі, што праз дзень уся інфармацыя ў базе абновіцца і мне адкрыюць выезд. Я спытаў, ці прадугледжаная мне нейкая кампенсацыя, мне адказалі: «Звяртайцеся ў суд». Так я і зраблю: цяпер мне трэба купляць новы квіток, а яшчэ я прапусціў цэлы фестывальны дзень.

- Калі чалавек звернецца ў суд і суд наважыць, што дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў былі незаконнымі, то, вядома ж, будзе прадугледжаная кампенсацыя. Толькі суд вызначае суму шкоды, самастойна мы гэта зрабіць не можам. Мы правядзем службовую праверку паводле ягонай скаргі, і калі прызнаем дзеянні супрацоўнікаў незаконнымі, то прынясем прабачэнні, - кажа Аляксей Бягун, дырэктар дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС.

А цяпер невялікі лайфхак для тых, хто тэрмінова захацеў праверыць, ці знаходзіцца ён у базе. Зрабіць гэта можна на сайце МУС, зарэгістраваўшы асабісты кабінет. Праверка ажыццяўляецца ў рэжыме онлайн, так што ваша паездка зможа прайсці без непрыемных сюрпрызаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках