29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наскевіч пра зарады для салюту: Пытанне - яны першапачаткова былі неналежнай якасці альбо такімі сталі?

1
Наскевіч пра зарады для салюту: Пытанне - яны першапачаткова былі неналежнай якасці альбо такімі сталі?

Падазраваныя ў справе аб выбухах феерверкаў 3 ліпеня ў Менску ўзятыя пад варту.

Пра гэта паведаміў БелТА сёння старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. «Пакуль абвінавачванне не выстаўленае. У нас на гэта ёсць 10 дзён, у гэтыя тэрміны яно будзе названае. Мера стрымання абраная ў выглядзе ўзяцця пад варту», - сказаў ён.

Падазраваныя даюць паказанні, супрацоўнічаюць са следствам. «Шмат у чым іх паказанні пральюць святло на рэальную сітуацыю здарэння», - падкрэсліў кіраўнік СК.

Іван Наскевіч нагадаў, што следчыя прапрацоўваюць чатыры версіі. «Самая відавочная, і яна ўжо знаходзіць пацверджанне, - пра тое, што піратэхнічныя зарады былі, хутчэй за ўсё, неналежнай якасці, - адзначыў старшыня СК. - Цяпер пытанне другое - яны першапачаткова былі неналежнай якасці альбо ж такімі сталі? Гэта цяпер самы актуальны прадмет расследавання».

Якіх-небудзь яшчэ затрыманняў у гэтай крымінальнай справе не было. «Калі будзе вызначаная віна нейкіх яшчэ асоб, мы будзем ужываць захады працэсуальнага прымусу, - дадаў Іван Наскевіч. - Карціна следства пакажа, што далей».

Як паведамлялася, падчас следства ўстаноўлена, што ў працэсе зараджання салютных установак прадстаўнікі прадпрыемства-пастаўшчыка дапусцілі парушэнне парадку работы з феерверачнымі вырабамі: яны ажыццяўлялі механічнае ўздзеянне на зарады піратэхнікі пры зараджанні марцір, не прадугледжанае правіламі абыходжання з імі. Мужчыны (28 і 25 гадоў) прыбылі ў Беларусь спецыяльна для надання тэхнічнай дапамогі пры падрыхтоўцы да святочнага салюту. У іх дзеяннях, паводле інфармацыі Следчага камітэта, бачныя прыкметы злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.299 КК («Парушэнне правілаў абыходжання з выбуханебяспечнымі рэчывамі, піратэхнічнымі вырабамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека»).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках