19 лiпеня 2019, Пятніца, 12:15
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Антарктыдзе знайшлі ледавік, ад якога залежыць лёс чалавецтва

9
Фота: NASA

NASA звярнула ўвагу на ледавік памерам са штат Фларыда.

Навукоўцы заўважылі, што вялізны ледавік на захадзе Антарктыды растае хутчэй, чым калі-небудзь да гэтага. Кожны год ён страчвае блізу 800 метраў лёду.

Пару месяцаў таму група даследчыкаў з Універсітэта Лідса выявіла, што ледзяное покрыва Антарктыды месцамі стала танчэйшае на 122 метры. На гэты раз навукоўцы з NASA выявілі, што вялізны ледавік, памерам са штат Фларыда, на захадзе Антарктыды растае хутчэй, чым калі-небудзь дагэтуль.

Як піша Science Alert, страчваючы 800 метраў лёду кожны год, ледавік Туэйтса адказвае за 4% ад глабальнага падвышэння ўзроўню мора. Раней меркавалася, што ў 1980-х Антарктыда страчвае 40 млрд тон лёду штогод, а за апошнія 10 гадоў гэта колькасць вырасла да 252 млрд тон кожны год.

Паводле нядаўніх падлікаў, за апошнія шэсць гадоў узровень раставання пяці вялікіх леднікоў у Антарктыдзе павялічыўся ўдвая, што робіць ледавік Туэйтса бомбай запаволенага дзеяння.

«Пасля дасягнення пэўнай кропкі, ледавік Туэйтса можа страціць ўвесь лёд за 150 гадоў. Гэта павялічыць глабальны ўзровень мора на 50 сантыметраў», - кажа аўтар даследавання з NASA Хелен Серуосі.

Навукоўцы мяркуюць, што ледавік нясе велізарную рызыку для незваротных кліматычных змяненняў на Зямлі, і калі ён пяройдзе пэўную мяжу - нічога не зможа спыніць ўзровень яго раставання, нават зніжэнне росту тэмпературы на планеце.

Нагадаем, разам з ледзяным покрывам Грэнландыі, ледавікі Антарктыды складаюць блізу 99% прэснай вады на Зямлі, якая захоўваецца ў льдах, памерам да трох кіламетраў. Але, праз парніковы эфект, вада ў сусветным акіяне награваецца, прымушаючы ледавікі раставаць значна хутчэй.