16 красавiка 2024, aўторак, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэагіт: Робат на чатырох нагах гуляе ў пінг-понг

1
Відэагіт: Робат на чатырох нагах гуляе ў пінг-понг

Напраўду, гэта было зроблена не дзеля забавы.

Першапачаткова робат SpaceBok, які нагадвае сабаку, быў створаны для хуткага руху па перасечанай мясцовасці. Аднак у працэсе выпрабаванняў інжынеры надумалі пагуляць з ім у пінг-понг, і выглядае гэта надзвычай смяхотна. Напраўуд, гэта было зроблена не дзеля забавы. Даследнікі ўсталявалі SpaceBok збоку на свабодную платформу, каб імітаваць асяроддзе бязважкасці ў двух вымярэннях, піша «Папулярная механіка».

Ідэя праекта ў тым, каб змяніць сучасны падыход да даследавання касмічных цел, такіх як Месяц ці Марс. Інжынеры спадзяюцца, што ў будучыні пакаленні ровэраў колы, якія часта захрасаюць у няроўнасцях і расколінах, будуць скасаваныя, а ім на змену прыйдуць імітацыі ног. Самі ногі пры гэтым дазволяць ровэру падскокваць, каб эфектыўна пераадольваць перашкоды. «Наш экспэрымент ставіў сваёй мэтай высветліць, які спосаб перамяшчэння будзе найбольш актуальны ва ўмовах нізкай гравітацыі, напрыклад на Месяцы», распавёў адзін з аўтараў праекта, Хендрык Колвенбах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках