26 красавiка 2024, Пятніца, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз Беларусь рэверсам у РФ сышло 450 тысяч тон «бруднай» нафты

4
Праз Беларусь рэверсам у РФ сышло 450 тысяч тон «бруднай» нафты

Гэта дазволіла пачаць пастаўкі чыстай нафты ў Польшчу.

Беларускі аператар магістральнага нафтаправода ААТ «Гомельтранснафта Дружба» выканаў шэраг этапаў дарожнай карты тэхнічных мерапрыемстваў для выцяснення нафты, якая змяшчае хлорарганіку, у двух нітках трубаправода «Дружба» ад Мазыра да мяжы з Польшчай. Як паведаміў «Белнафтахім», на 9 чэрвеня рэверсам на тэрыторыю РФ вернута 450 тысяч тон забруджанай нафты, яна замешчана нафтай, якая адпавядае стандартам, піша tut.by.

Праведзеная праца дазволіла 8 чэрвеня 2019 года а 21.00 атрымаць чыстую нафту на прымежнай польскай станцыі перапампоўкі «Адамава».

Пасля праверкі якасці нафты прынятая пастанова аб аднаўленні транзітнага транспартавання нафты ў кірунку НПЗ Польшчы і Нямеччыны з 9 чэрвеня 2019 года.

Згодна з планам-графіку руху нафты ў чэрвені ў заходнім кірунку плануецца штодзённае перапампоўванне аб'ёмам 65 тысяч тон.

Транзітнае транспартаванне нафты ў кірунку Украіны ажыццяўляецца паводле графіку.

Арганізацыі канцэрна працягваюць рэалізацыю дарожнай карты для замяшчэння на тэрыторыі Беларусі забруджанай хлорарганікай расейскай нафты. Наступным этапам прадугледжваецца выцясненне бруднай нафты на трэцяй нітцы трубаправода ад Адамава да Мазыра. Гэты этап закончыцца ў першыя дні ліпеня. Затым будзе ачышчаная забруджаная нітка трубаправода ад Мазыра да расейскай Унечы. Этап будзе доўжыцца да сярэдзіны жніўня.

Транзіт расейскай нафты ў Еўропу па экспартнай магістралі «Дружба» быў прыпынены месяц таму праз траплянне ў нафтаправод вялікага аб'ёму забруджанай хлорарганікай сыравіны. Усяго, з ацэнкі «Белнафтахіма», было забруджана блізу 5 млн тон нафты. На поўнае аднаўленне працы нафтаправода, на думку беларускай стараны, трэба да шасці месяцаў.

Са звестак крыніц Reuters, блізу 2 млн тон забруджанай нафты заставалася ў нафтаправодзе на тэрыторыі Расеі, Беларусі і Украіны. Яшчэ блізу 1 млн тон трэба вывезці з тэрыторыі Польшчы і Нямеччыны.

Паводле слоў расейскага віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Козака, РФ прапампуе з тэрыторыі Беларусі блізу 1 млн тон «бруднай» нафты, з тэрыторыі Польшчы - у 4 разы менш.

Такім чынам, Беларусь можа зарабіць на вяртанні няякаснай нафты блізу 3 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках