20 красавiка 2024, Субота, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны G20 узгаднілі прынцыпы абыходжання са штучным інтэлектам

6
Краіны G20 узгаднілі прынцыпы абыходжання са штучным інтэлектам

Распрацоўнікі і карыстальнікі тэхналогій ШІ павінны паважаць правы чалавека і дэмакратычныя каштоўнасці.

Краіны "вялікай дваццаткі" ўпершыню дамовіліся аб прынцыпах абыходжання з штучным інтэлектам (ШІ). Яны прапісаныя ў супольнай заяве, апублікаванай у суботу, 8 чэрвеня, пасля сустрэчы міністраў эканомікі дзяржаў G20 у японскім горадзе Цукуба, паведамляе DW.

Распрацоўнікі і карыстальнікі тэхналогій ШІ "павінны паважаць асноўныя юрыдычныя прынцыпы, правы чалавека і дэмакратычныя каштоўнасці", сказана ў дакуменце. Для падвышэння даверу да тэхналогій ШІ і поўнай рэалізацыі іх патэнцыялу неабходна, каб у цэнтры выкарыстання штучнага інтэлекту стаяў чалавек, гаворыцца далей.

Іншы прынцып абвяшчае, што сістэмы ШІ павінны быць “ўстойлівыя, абароненыя і надзейныя” цягам усяго перыяду iх выкарыстання і не павінны несці з сабой "ніякіх непрымальных рызык".

АЭСР таксама ўзгадніла прынцыпы працы са ШІ

22 траўня прынцыпы абыходжання са ШІ зафіксавала таксама Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), якая аб'ядноўвае 36 эканамічна развітых краін свету, супольна з яшчэ 6 дзяржавамі - Аргентынай, Бразіліяй, Коста-Рыкай, Калумбіяй, Перу і Румыніяй. У АЭСР паказалі на неабходнасць празрыста весці распрацоўкі ў сферы ШІ і забяспечваць такія сістэмы адпаведнай маркіроўкай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках