25 красавiка 2024, Чацвер, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Караблі ЗША і РФ ледзь не сутыкнуліся ва Усходне-Кітайскім моры

5
Караблі ЗША і РФ ледзь не сутыкнуліся ва Усходне-Кітайскім моры
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Апублікаванае відэа інцыдэнту.

Ва Усходне-Кітайскім моры ракетны крэйсер ЗША «Chancellorsvill» і расейскі карабель «Адмірал Вінаградаў» ледзь не ўрэзаліся адзін у аднаго.

Прэс-служба Ціхаакіянскага флоту Расеі паведаміла, што небяспечны манеўр здзейсніў амерыканскі карабель, наблізіўшыся да «Адмірала Вінаградава» на адлегласць блізу 50 метраў. Амерыканцы сцвярджаюць, што гэта расейскі «Адмірал Вінаградаў» наблізіўся да ракетнага крэйсера ЗША, «паставіўшы пад пагрозу каманду» - адзначыў у каментары CNN прэс-сакратар Вайскова-марскога флоту ЗША Клэйтан Дос (Clayton Doss).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках