23 красавiка 2024, aўторак, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Воршу накрыла хваляй атрутнага газу

6
Воршу накрыла хваляй атрутнага газу

Было зафіксавана перавышэнне нарматыву ў 2,5 разы.

У канцы траўня і ў пачатку чэрвеня ў Воршы некалькі дзён фіксавалася перавышэнне нарматыву якасці па ўтрыманні ў паветры дыаксіду азоту.

Як паведамляе "Віцебская Вясна" са спасылкай на news.vitebsk.cc 27 траўня ў раёне Моладзевай вуліцы было зафіксавана перавышэнне нарматыву ў 2,5 разы, а 28 траўня ў раёне вуліцы Леніна канцэнтрацыя гэтага газу складала 1,7 ГДК, забор паветра праводзіліся ў гадзіну ночы. 29 траўня ў раёне Моладзевай вуліцы ў 7:00 зафіксаванае перавышэнне нарматыву якасці ў 2,6 разы. Таксама ў раёне вул. Леніна 3 чэрвеня ў тэрмін адбору проб 01:00 зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці ў 1,7 разы ў дыаксідзе азоту. У першых двух выпадках у Воршы быў паўднёва-заходні вецер, а ў трэцім - паўднёвы, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Дыяксід азоту ўжываецца пры вытворчасці кіслот, а таксама выкарыстоўваецца як акісляльнік у ракетным паліве. Гэта атрутны газ чырвона-бурага колеру і без паху.

Часам дыяксід азоту называюць «лісіным хвастом» праз яго буры колер. Варта адзначыць, што гэта рэчыва высокатаксічнае, нават у невялікіх канцэнтрацыях яно раздражняе дыхальныя шляхі, а ў вялікіх - выклікае ацёк лёгкіх. Акрамя таго, дыяксід азоту выклікае змены складу крыві, між іншым, памяншае ўтрыманне ў ёй гемаглабіну.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках