28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: ЗША выпрабавалі гіпергукавую электрагармату

6
Фотафакт: ЗША выпрабавалі гіпергукавую электрагармату

Зброя назапашвае неабходны энэргетычны імпульс за дзве хвіліны.

ВМС ЗША пратэставалі новы тып рэйкатрона. Электрамагнітная гармата здолела разагнаць набой да 7400 кіламетраў за гадзіну.

Выпрабаванні праходзілі на Паўночна-заходнім вайсковым палігоне, акрамя балістычных характарыстык ацэньвалася ўздзеянне зброі на навакольнае асяроддзе. Зброя назапашвае неабходны энэргетычны імпульс за дзве хвіліны, сам стрэл адбываецца за долі секунды. Гармата абсталяваная асаблівай абаронай, каб яе выпраменьванне не ўплывала на працу карабельных сістэм, паведамляе unian.net.

Цяперашнія выпрабаванні праходзілі на сушы, у найбліжэйшай будучыні ВМС плануюць усталяваць электрамагнітную гармату на карабель і выпрабаваць яе стральбой па марскіх і наземных цэлях. Адной з задач для стварэнні рэйлгана з’яўляецца распрацоўка зброі вялікай далёкасці, піша Space.com. Таксама напрацоўкі вайскоўцаў могуць спатрэбіцца пры асваенні Месяца - ідэя запускаць грузы ў космас з яе паверхні пры дапамозе электрамагнітнай гарматы з'явілася яшчэ ў 1974 годзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках