23 красавiка 2024, aўторак, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» адказаў на звароты беларусаў аб зніжэнні коштаў паліва

29
«Белнафтахім» адказаў на звароты беларусаў аб зніжэнні коштаў паліва

Да якога ўзроўню падаражэе бензін у Беларусі?

Памяншэнне раздробных коштаў насуперак заканадаўча ўстаноўленым умовам фармавання коштаў можа прывесці да «негатыўных наступстваў для эканомікі краіны». Пра гэта паведамілі ў «Белнафтахіме», адказваючы на электронныя звароты, якія паступілі ў канцэрн, з прапановай знізіць кошты нафтапрадуктаў да ўзроўню, які дзейнічаў на пачатак 2018 года паведамляе tut.by.

Ва ўстанове адзначылі, што канцэрн рэгулюе кошт маторнага паліва на ўнутраным рынку, устанаўліваючы гранічныя максімальныя кошты нафтапрадуктаў, і рэалізуе свае паўнамоцтвы ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі. Раздробныя кошты, якія ўстанаўліваюцца канцэрнам, вызначаюць верхнюю мяжу кошту паліва, а значыць, дэкларуюць абмежаванне на продаж паліва больш высокімі коштамі, чым устаноўленыя канцэрнам. У сваю чаргу, сеткі АЗС могуць устанаўліваць усялякія зніжкі самастойна.

- Кошт павінен кампенсаваць эканамічна абгрунтаваныя затраты вытворцы і атрыманне прыбытку для падшырэння вытворчасці. Сітуацыя, калі паліва ў краіне не прадаецца танней а лімітаваны кошт, азначае, што яго вытворчасць і рэалізацыя ажыццяўляюцца з мінімальнай маржой, - гаворыцца ў адказе «Белнафтахіма».

У канцэрне таксама адзначылі, што сабекошт беларускага паліва наўпрост залежыць ад цаны нафты на сусветным рынку (дзель сыравіны ў выдатках 85-90 адсоткаў) і курсу беларускага рубля. Кошт нафты, імпартаванай у Беларусь, прывязаны да сусветных катыровак на нафту. Пры прыняцці пастановы аб змяненні гранічных коштаў паліва ўлічваецца таксама ўзровень коштаў паліва ў сумежных краінах і шэраг сацыяльных чыннікаў.

- Пры гэтым рост з незалежных ад нас прычын сабекошту паліва размяркоўваецца, галоўным чынам, паміж вытворцамі нафтапрадуктаў (НПЗ), прадаўцамі паліва (сеткамі АЗС) і ў мінімальнай ступені закранае раздробныя кошты, гэта значыць не перакладаецца на пакупнікоў. Паводле інфармацыі афіцыйнай статыстыкі, у структуры выдаткаў насельніцтва за 1 квартал 2019 года дзель выдаткаў на паліва не перавышае іншыя значныя для грамадзян выдаткі, напрыклад выдаткі на паслугі сувязі. На сярэдні заробак у Беларусі у 2019 годзе можна набыць каля 644 літраў бензіну АІ-92, што амаль удвая больш, чым у суседняй Украіне, - паведамілі ў ведамстве.

У «Белнафтахіме» падкрэсліваюць, што ўстанаўліваюць цэны, прытрымліваючыся стратэгіі іх максімальнага стрымлівання. Устанавіць іх незалежна ад эканамічных правілаў, толькі на жаданне кіраўніка канцэрна або на патрабаванню групы грамадзян - немагчыма.

«Памяншэнне раздробных цэн насуперак заканадаўча ўстаноўленых умоў фармавання цэн можа прывесці да негатыўных наступстваў для эканомікі краіны. Да памяншэння паступленняў у бюджэт краіны падаткаў і збораў, якія ўстанаўлівае дзяржава для вытворцаў паліва (дзель у раздробным кошце складае блізу 30 адсоткаў), а таксама да зніжэння магчымасці абслугоўваць дарагое высокатэхналагічнае абсталяванне нафтаперапрацоўчых заводаў, што можа ў недалёкай перспектыве прывесці да неканкурэнтаздольнасці і банкруцтва прадпрыемстваў. Калі з прычыны гэтага паліва давядзецца закупляць значна даражэй у іншых дзяржавах, то малыя гарады, дзе размешчаны нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, сутыкнуцца з праблемай занятасці насельніцтва», - рэзюмавалі ў «Белнафтахіме».

Нагадаем, у гэтым годзе кошты паліва змяняліся ўжо пятнаццаць разоў. Апошні раз - 2 чэрвеня: бензін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку. У 2018 годзе кошт паліва мяняўся 27 разоў (у асноўным павялічваўся на капейку), што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасцю «кампенсацыі выдаткаў НПЗ у набыцці вуглевадароднай сыравіны».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках