20 красавiка 2024, Субота, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць прадуктаў, карысных для сэрца і судзін у спякоту

Пяць прадуктаў, карысных для сэрца і судзін у спякоту

Дыэтолагі склалі рэкамендацыі для гарачага надвор'я.

Супрацоўнікі Еўрапейскай асацыяцыі кардыёлагаў назвалі прадукты, якія дапамагаюць падтрымліваць актыўныя функцыі сэрца і ўнікнуць спазмаў судзін у гарачае надвор'е, паведамляе cursorinfo.co.il.

Пятрушка. У спёку згушчаецца кроў і запавольваецца крывацёк, што павышае рызыку гіпертанічных з’яў. Са слоў спецыялістаў, лыжачка соку пятрушкі дзейсна зніжае артэрыяльны ціск.

Памідоры. У гэтай гародніне шмат магнію, які кантралюе нармальную працу каморак сэрца, а таксама і антыаксіданту лікапіну, які падтрымлівае тонус судзін.

Цёмны вінаград. Цёмныя сарты вінаграду багатыя на антыаксіданты, якія абараняюць каморкі сэрца ад пашкоджанняў, выкліканымі тым падвышаным ціскам на сэрцава-судзінную сістэму, якім становіцца спякотнае, беднае на кісларод паветра. Акрамя таго, цёмны вінаград робіць мяккае мачагоннае дзеянне. Варта памятаць: у вінаградзе таксама шмат цукру, за дзень не варта з'ядаць больш як 250 грамаў.

Абрыкосы. Забяспечваюць арганізм каліем, які ўдзельнічае ў электралітным абмене і важны для сэрцавай праводнасці. Абрыкосавы сок валодае здольнасцю паніжаць ціск.

Свежая капуста. Гэта выдатная крыніца вітаміну С і абалоніны - двух найважнейшых складнікаў, здольных «чысціць» судзіны. Капусны сок карысны для гіпертонікаў дзякуючы свайму эфэкту паніжэння ціску.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках