23 красавiка 2024, aўторак, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторык: Знойдзены ў Бабруйску княжы шалом старэйшы за шапку Манамаха

12
Гісторык: Знойдзены ў Бабруйску княжы шалом старэйшы за шапку Манамаха
Фота: Bobrlife

Артэфакт мог належаць полацкаму князю Ізяславу.

Гісторыкі мяркуюць, што знойдзены ў Бабруйску унікальны шалом, хутчэй за ўсё, належаў полацкаму князю Ізяславу, сыну кіеўскага князя Уладзіміра Святаслававіча і князёўны Рагнеды. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала СТВ, піша БелТА.

Цяпер артэфакт, які добра захаваўся дзякуючы таму, што доўгі час знаходзіўся ў вадзе, аднаўляюць найлепшыя рэстаўратары. Шалом выявілі ў пачатку красавіка выпадкова, калі супрацоўнікі мясцовага прадпрыемства паглыблялі дно Бярэзіны. Яго цудам не закранулі каўшом экскаватара, які прыбіраў гліну.

Са слоў гісторыка Мікалая Сілкова, была зробленая першапачатковая экспэртыза, якая ўстанавіла: знаходка рэдкая не толькі для Беларусі, але і для свету. Існуе толькі 19 такіх шаломаў, якія захаваліся да нашых дзён. Знойдзены ў Бабруйску артэфакт стаў 20-м. На думку экспэртаў, узростам шалом абышоў знакамітую шапку Манамаха, якой амаль 600 гадоў.

Вонкавы выгляд шалома сведчыць: гэта праца на замову, адзінкавая, выкананая, хутчэй за ўсё, скандынавамі. Перыяд існавання такіх шаломаў - X-XI стагоддзя. Гэта час, калі на тэрыторыі Беларусі фармавалася дзяржаўнасць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках