16 красавiка 2024, aўторак, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пукшта: Прэзідэнты ў Літве аб'ядноўваюць грамадства

2
Анджэй Пукшта: Прэзідэнты ў Літве аб'ядноўваюць грамадства
Анджэй Пукшта

У чым таямніца папулярнасці літоўскіх палітыкаў?

Згодна з найноўшым рэйтынгам, самымі папулярнымі палітыкамі ў Літве з'яўляюцца Валдас Адамкус, абраны прэзідэнт Гітанас Наўседа і дзейны прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ.

Пра прычыны папулярнасці экс, цяперашніх і будучых прэзідэнтаў сайт Charter97.org пагутарыў з Анджэем Пукштам, кіраўніком кафедры паліталогіі ўніверсітэта імя Вітаўта Вялікага ў Каўнасе.

– Чым тлумачыцца папулярнасць абранага прэзідэнта Гітанаса Наўседы, які яшчэ не які прыняў прысягу?

– Мне здаецца тым, што выбарнікі адчувалі патрэбу ў новым лідару ў палітычным жыцці краіны.

Гітанас Наўседа збольшага якраз і з'яўляецца такім палітыкам, на што, між іншым, і паказвае ягоны вынік у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, калі ён з разгромным вынікам паламаў сваю спаборніцу Інгрыду Шыманітэ.

Паўтаруся: падобна на тое, што грамадскасці патрабуецца новая асоба ў палітыцы, твар, які не прэзентуе ні адну з дзейных партый, твар, які знаходзіцца крышачку вышэй ад партыйных сварак і скандалаў і займае нейтральную пазіцыю.

З іншага боку, пакуль што Наўседа афіцыйна не заняў прэзідэнцкі пост і таму не прымаў якіх-небудзь пастановаў, якія маглі б паўплываць на грамадскае ці палітычнае жыццё краіны.

– Гітанас Наўседа займае другі радок у рэйтынгу, на першым знаходзіцца экс-прэзідэнт Валдас Адамкус, а на трэцім – цяперашні прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ. Што гэта – палітык, які займаў пасаду прэзідэнта ў Літве, аўтаматычна атрымлівае «прышчэпку» ад непапулярнасці і назаўсёды становіцца любімым і шанаваным?

– У грамадзянаў краінаў, якія некалі ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза, да гэтага часу ў падсвядомасці існуе жаданне «прывязацца» да аднаго, двух палітычных лідараў.

Не варта забывацца, што, згодна з Канстытуцыяй, Літва з'яўляецца парламенцкай краінай. Правоў і паўнамоцтваў у прэзідэнта Літвы хутчэй мала, чым шмат, але цалкам відавочна, што грамадству хочацца, каб у краіны быў адзін лідар, гэтакі гаспадар ці, калі заўгодна, бацька, які мог бы забяспечыць грамадзянам пачуццё абароненасці.

Пакуль што менавіта гэтым нявыказаным пачуццём Літва і адрозніваецца ад астатніх краінаў Заходняй Еўропы. Такімі людзьмі для выбарнікаў Літвы становяцца палітыкі, якія займалі ці займаюць прэзідэнцкі пост. Да таго ж у Літве склалася традыцыя, што прэзідэнцкі пост займаюць беспартыйныя палітыкі, якія фактычна аб'ядноўваюць розныя слаі грамадства.

– Стабільнасць і пачуццё бяспекі – гэта тое, што чакаюць выбарнікі ад Гітанаса Наўседы?

– Выбарнікі спадзяюцца на змены ва ўнутранай палітыцы краіны, відавочна, што народ спадзяецца на змены ў кантэксце сацыяльнай палітыкі, ва ўсіх яе праявах. Амаль напэўна існуюць чаканні змяненняў у палітыцы ў пытаннях асветы і сістэмы вышэйшай адукацыі. У гэтым якраз і хаваецца парадокс, таму што, як я нядаўна згадваў, прэзідэнт у Літве ў асноўным адказвае за бяспеку дзяржавы і вонкавую, а зусім не за ўнутраную палітыку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках